Прадстаўнікі прэзыдэнтаў Украіны Уладзіміра Зяленскага і Ірана Хасана Роўхані паведамілі пра іх тэлефонную размову пасьля таго, як Тэгеран афіцыйна прызнаў сябе вінаватым у зьбіваньні ўкраінскага пасажырскага самалёта каля іранскай сталіцы ракетай СПА.
Увечары 11 студзеня сотні людзей выйшлі ў Тэгеране на акцыю пратэсту ля ўнівэрсытэту імя Аміра Кабіра, а таксама перад будынкам Тэгеранскага ўнівэрсытэту, перадае іранская служба Свабоды.
Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі, элітнай іранскай вайсковай часткі, узяў на сябе «поўную адказнасьць» за катастрофу ўкраінскага самалёта пад Тэгеранам.
У адной з частак Старадароскага гарнізону сёньня загінуў вайсковец кантрактнай службы. Падчас здарэньня 10 студзеня ён спрабаваў заскочыць у кабіну буксаванага гусенічнага цягача і ў выніку атрымаў сур'ёзныя пашкоджаньні.
Некалькі расейскіх СМІ паведамілі пра звальненьне з Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі супрацоўнікаў, якія, знаходзячыся ў будынку ведамства ў Маскве, здымалі на мабільныя тэлефоны страляніну на Лубянцы 19 сьнежня 2019 году.
Іран прадаставіў украінскім спэцыялістам доступ да чорных скрыняў самалёту МАУ, які пацярпеў авіякатастрофу пад Тэгеранам. Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў Украіны Вадзім Прыстайка на брыфінгу ў пятніцу.
Нямецкая авіякампанія Lufthansa у пятніцу абвясьціла аб скасаваньні ўсіх сваіх рэйсаў у Тэгеран да 20 студзеня ўключна ў сувязі зь «няпэўнай сытуацыяй» у сфэры бясьпекі паветранай прасторы над іранскай сталіцай.
Для таго, каб зьвезьці дзіця, ніякіх аргумэнтаў ня трэба ўвогуле. Дастаткова пасадзіць дзіця ў машыну, зьмяніць сім-карту і насалоджвацца ўласнай хітрасьцю.
Невядомы мужчына абрабаваў 10 студзеня аддзяленьне «Беларусбанку» ў пасёлку Бальшавік на Гомельшчыне.
Іран адмаўляе, што «Боінг» украінскай авіякампаніі, які разьбіўся раніцай 8 студзеня пад Тэгеранам, быў зьбіты ракетай — як заявілі напярэдадні кіраўнікі Канады і Вялікабрытаніі ды некаторыя СМІ.
Абвінавачаны — 26-гадовы грамадзянін Туркмэністану Батыр А. Ягоную асобу пацьвердзіў Свабодзе адзін са сваякоў.
У Сухумі прадстаўнікі апазыцыі захапілі будынак адміністрацыі прэзыдэнта самаабвешчанай Абхазіі, узламалі пакоі службы аховы і завалодалі зброяй. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Нацыянальнай рада бясьпекі на транспарце ЗША прыняла запрашэньне Ірану ўдзельнічаць у расьсьледаваньні крушэньня ўкраінскага «Боінга» над Тэгеранам 8 студзеня.
У Старадароскім гарнізоне ў адной з частак вайсковец кантрактнай службы, парушыўшы тэхніку бясьпекі пры эксплюатацыі буксаванага гусенічнага цягача, атрымаў цяжкую траўму.
Іранская ракета зьбіла ўкраінскі самалёт, заявіў прэм’ер-міністар Канады Джасьцін Трудо на прэсавай канфэрэнцыі.
Прэм’ер Брытаніі: «Гэта магло быць ненаўмысна»/
Амэрыканскія інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на неназваныя крыніцы ва ўрадзе ЗША паведамляюць, што самалёт Міжнародных авіялініяў Украіны, імаверна, быў зьбіты іранскай ракетай праз памылку.
Шасьцігадовага гарадзенца Міхаэля Якімчыка, які зьнік 28 кастрычніка, знайшлі ў Анапе. Маці ўжо накіроўваецца зь ім на сустрэчу, каб абняць сына пасьля расстаньня ў 74 дні.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што мае сумневы ў прычынах катастрофы ўкраінскага самалёта ў Іране.
Самалёт «Міжнародных авіяліній Украіны», верагодна, быў зьбіты ў небе над Тэгеранам ракетай з зэнітна-ракетнага комплексу «Тор» расейскай вытворчасьці. Пра гэта піша Newsweek са спасылкай на крыніцы ў Пэнтагоне і высокапастаўленых супрацоўнікаў у выведках ЗША і Іраку.
Амэрыканскі актор Леанарда Ды Капрыё выратаваў жыцьцё чалавеку, які тануў у Карыбскім моры. Пра гэта паведамляюць брытанскія Daily Mail і The Sun.
Пажары ў Аўстраліі, якія працягваюцца ўжо некалькі месяцаў, ускалыхнулі ўвесь сьвет. Людзі ахвяруюць сотні мільёнаў даляраў на змаганьне зь бедзтвам. Але далёка ня ўся інфармацыя, якая датычыць пажараў у Аўстраліі, адпавядае фактам.
Cакратар украінскай Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) Аляксей Данілаў сказаў, што адной з вэрсій катастрофы ўкраінскага «Боінга» у Іране зьяўляецца пападаньне расейскай ракеты ЗРК.
Пратэстоўцы ў Сухумі працягваюць атакаваць адміністрацыю прэзыдэнта самаабвешчанай рэспублікі Абхазія. На першым паверсе будынка выбітыя практычна ўсе вокны, некалькі дзясяткаў чалавек праніклі ўнутр.
У апошнія дні мінулага году ў Менску зьявіўся аўтобусны прыпынак «вуліца Мазурава», аформлены ў гонар дэсантнікаў. Але пільныя назіральнікі ўжо знайшлі гістарычную нестыкоўку фактаў.
Польскія мытнікі на польска-беларускім памежным пераходзе ў Карошчыне выявілі нелегальны вываз зь Беларусі больш як 430 тысяч скрыняў з цыгарэтамі, на якіх былі беларускія акцызныя маркі.
Авіяляйнэр Boeing 737-800NG авіякампаніі «Міжнародныя авіялініі Ўкраіны», які пацярпеў крушэньне неўзабаве пасьля ўзьлёту з Тэгерана, перад падзеньнем разьвярнуўся назад.
Людзі не пацярпелі. Мяркуецца, што ў квартале амбасадаў разарваліся дзьве ракеты тыпу «кацюша».
Прэзыдэнтка Эстоніі Керсьці Кальюлайд не прыняла ў падарунак ад расейскай амбасады бутэльку пеністага віна, вырабленага ў анэксаваным Крыме. Пра гэта паведамляе эстонскае выданьне Eesti Ekspress.
Экс-кіраўнік аўтамабільнага канцэрну Renault — Nissan — Mitsubishi Карлас Гон упершыню зьявіўся перад прэсай пасьля ўцёкаў з Японіі ў Лібан з прычыны крымінальнага перасьледу.
Украінскія спэцыялісты будуць прыцягнутыя да расьсьледаваньня авіякатастрофы самалёту «Міжнародных авіяліній Украіны» у аэрапорце Тэгерану. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Кіраўнік упраўленьня грамадзянскай авіяцыі Ірана заявіў, што Іран не прадаставіць «Боінгу» чорную скрыню з украінскага самалёта, які разьбіўся 8 студзеня. Пра гэта паведаміла іранскае афіцыйнае інфармагенцтва Mehr.
Асноўнай ударнай сілай ЗША ў рэгіёне лічыцца Пяты флёт, якім камандуе віцэ-адмірал Джэймс Малай. У зону адказнасьці флёту ўваходзіць Пэрсыдзкая затока, Чырвонае і Арабійскае моры і частка Індыйскага акіяна.
Сярод загінулых у катастрофе самалёта Boeing 737 «Міжнароднай авіякампаніі Ўкраіны» ў Тэгеране было найбольш грамадзян Ірану і Канады, заявіў міністар замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка.
Загінулі ўсе на борце: 167 пасажыраў і 9 чальцоў экіпажу. Самалёт быў выраблены ў 2016 годзе, прайшоў плянавае тэхабслугоўваньне 6 студзеня.
Землятрус магнітудай 4,7 адчуваўся ў двух гарадах на поўдні Ірану, каля АЭС Бушэр.
Самалёт Boeing-737 Міжнародных авіялініяў Украіны (МАУ), што ляцеў з Тэгерану ў Кіеў 8 студзеня, разьбіўся на ўзьлёце. На борце было 167 пасажыраў і 9 чальцоў экіпажу.
Чалавечых ахвяраў атакі, паводле папярэдніх зьвестак, няма. Трамп піша, «усё нармальна», ідзе ацэнка ўчыненай шкоды.
Рабочы, абураны маленькім заробкам, правядзе пяць гадоў у калёніі ўзмоцненага рэжыму — ён моцна зьбіў прараба, патрабуючы заплаціць больш за адпрацаваны час.
Пра гэта паведаміў дзяржаўны іранскі тэлеканал.
6 студзеня ў Рэчыцкім раёне перакуліўся мікрааўтобус, у якім ехалі трое пасажыраў. Аварыю справакаваў кіроўца легкавіка, які моцна затармазіў перад мікрааўтобусам, бо той не саступіў дарогу.
67-гадоваму галівудзкаму прадусару Гарві Вайнтштэйну пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.
ўтавытворца Daimler AG абвясьціў, што адклікае з амэрыканскага рынку 744 тысячы аўтамабіляў Mercedes-Benz мадэляў ад 2001 па 2011 год.
Нафта і золата падаражэлі на фоне нестабільнасьці на Блізкім Усходзе, выкліканым забойствам іранскага генэрала Касэма Сулеймані. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.
У магілёўскіх крамах адкрыта прадаецца віно, вырабленае ў «расейскім Крыме», паведамляе рэгіянальная філія «Вясны».
Затрыманы падазраваны ў забойстве жанчыны, канцавіны якой днямі знайшлі ў Сьвіслачы. Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.
Сёньня апоўдні падчас правядзеньня апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі высьветлілі асобу жанчыны, парэшткі якой былі знойдзеныя 2 студзеня 2020 году у рацэ Сьвіслач. Цела загінулай выяўлена.
А 8-й раніцы 5 студзеня ў Гомлі загарэлася ялінка ля чыгуначнага вакзалу.
Папярэджаньне вынесенае пісьмова, канкрэтная прычына не называецца.
Беларускі журналіст трагічна загінуў у выніку выбуху ў цэнтры Кіева 20 ліпеня 2016 году.
Загрузіць яшчэ