Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца Байдэна: газ можа стаць палітычным інструмэнтам для Расеі


Перад кладкай апошняга фрагмента трубаправоду «Паўночны паток – 2». Жнівень 2021
Перад кладкай апошняга фрагмента трубаправоду «Паўночны паток – 2». Жнівень 2021

Расея блізкая да выкарыстаньня прыроднага газу як палітычнага інструмэнту, калі яна сапраўды мае магчымасьць павялічыць яго экспарт у Эўропу, але адмаўляецца гэта зрабіць, папярэдзіў у панядзелак дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях глябальнай энэргетычнай бясьпекі Эмас Гаштэйн.

«Мы набліжаемся да гэтага пункту, калі Расея сапраўды мае газ для паставак, але яна пачне пастаўкі толькі пры ўмове выкананьня патрабаваньняў, якія зусім ня маюць дачыненьня да гэтага», – заявіў Эмас Гаштэйн.

Паводле яго, рэзкі ўзьлёт цэнаў на прыродны газ у Эўропе быў выкліканы ня толькі спэцыфічнымі для Эўропы ўмовамі, але і рэзкім ростам попыту на прыродны газ у Кітаі, дзе рэзка ўпала выпрацоўка электраэнэргіі на гідраэлектрастанцыях ад засухі. У такой сытуацыі адзіным пастаўшчыком, які можа зрабіць значны ўплыў на энэргетычную бясьпеку Эўропы, зьяўляецца Расея, і яна мусіць хутка павялічыць пастаўкі газу празь існыя газаправоды, настойвае дарадца прэзыдэнта ЗША.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на мінулым тыдні заявіў, што Расея гатова павялічыць пастаўкі прыроднага газу ў Эўропу па газаправодзе «Паўночны паток – 2». Аднак эксплуатацыя газаправоду можа пачацца толькі пасьля яго сэртыфікацыі спэцыялізаванымі структурамі Эўразьвязу. Гэты працэс можа заняць каля паўгода. Эўропа не павінна апынуцца ў сытуацыі, калі ёй давядзецца адмяніць абмежаваньні, праігнараваць законныя працэдуры дзеля вырашэньня крызісу, які можна вырашыць іншымі спосабамі, заявіў Эмас Гаштэйн.

Цана прыроднага газу ў Эўропе ўзрасла за год у шэсьць разоў. Галоўнай прычынай, паводле міжнародных экспэртаў, зьяўляецца рэзкі рост спажываньня газу ў Кітаі, куды зараз накіроўваюцца вялікія аб'ёмы звадкаванага газу, што экспартуецца з ЗША. Расея зьяўляецца самым вялікім пастаўшчыком прыроднага газу ў Эўропу. На яе прыпадае каля 35 працэнтаў прыроднага газу, які спажываецца на кантынэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG