Гэта адбываецца ў той час, калі многія эўрапейскія краіны рыхтуюцца прыняць стратэгію паступовага пераходу на так званую чыстую (або зялёную) энэргію.
Нягледзячы на тое, што эўрапейскія цэны на вугаль і вуглевадародныя энэрганосьбіты апошнім часам значна павысіліся, яны застаюцца значна ніжэйшымі за ўзровень цэнаў на газ.
Тым часам абвастрылася спрэчка паміж Польшчай і Чэхіяй вакол польскай вугальнай шахты «Тураў» каля мяжы з Чэхіяй. Польшча адмовілася закрываць шахту, разьмешчаную паблізу мяжы з Чэхіяй. Суд Эўрапейскага Зьвязу, які базуецца ў Люксэмбургу, абавязаў Варшаву штодня выплачваць Брусэлю паўмільёна эўра — за невыкананьне раней вынесенага рашэньня аб прыпыненьні апэрацый на шахце «Тураў», чаго дамагалася Чэхія.
У Празе заяўляюць, што на поўначы краіны жыхары памежных паселішчаў пакутуюць ад забруджваньня паветра ў сувязі са здабычай лігніту на польскай шахце.