Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ў выходныя рэзка скараціла пастаўкі газу ў Эўропу празь Беларусь

абноўлена

Схема газаправоду Ямал — Эўропа, 2013 год
Схема газаправоду Ямал — Эўропа, 2013 год

Перапампоўка па газаправодзе Ямал — Эўропа за выходныя зьнізілася да каля 0,3 млн кубамэтраў з гадзіну. Раней «Газпром» браніраваў перапампоўку ў аб’ёме каля 31 млн кубамэтраў за суткі ў кастрычніку і лістападзе.

Пра гэта інфармуе агенцтва ТАСС.

Перапампоўваньне газу газаправодам Ямал — Эўропа за выходныя зьнізілася толькі да каля 0,3 млн кубамэтраў за гадзіну. Гэта вынікае з дадзеных эўрапейскага газатранспартнага апэратара Gascade.

Паводле дадзеных Gascade, перапампоўка газу па Ямал — Эўропе да раніцы панядзелка ўпала да 333 тыс. кубамэтраў за гадзіну з каля 0,5 млн кубамэтраў за гадзіну ў пятніцу. Такім чынам, сутачныя пастаўкі газу гэтым газаправодам могуць скласьці каля 8 млн кубамэтраў.

Пры гэтым «Газпром» раней забраніраваў перапампоўку газу па Ямал — Эўропа ў аб’ёме каля 31 млн кубамэтраў у суткі ў кастрычніку і лістападзе.

«Газпром» пракамэнтаваў зьніжэньне перапампоўваньня па газаправодзе Ямал — Эўропа. Кампанія заявіла, што пастаўляе газ у Эўропу ў адпаведнасьці з заяўкамі спажыўцоў паводле дзейсных кантрактаў.

«„Газпром“ ажыцьцяўляе пастаўкі газу ў адпаведнасьці з заяўкамі спажыўцоў паводле дзейных кантрактных абавязаньнях», — заявілі ў «Газпроме».

Транснацыянальны газаправод Ямал — Эропа праходзіць па тэрыторыі чатырох краін — Расеі, Беларусі, Польшчы і Нямеччыны. Яго праектная магутнасьць — 32,9 млрд кубамэтраў газу ў год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG