Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея спыніла транзыт газу праз Украіну ў кірунку Вугоршчыны. Чым гэта пагражае


Расейская кампанія «Газпром» з 1 кастрычніка спыніла транзыт прыроднага газу ў кірунку Вугоршчыны праз тэрыторыю Ўкраіны.

«Транзыт спынены а 7-й раніцы. Заяўкі на транспартаваньне газу не прыйшлі, нягледзячы на тое, што магутнасьці з Украіны на Вугоршчыну былі закантрактаваныя на ўвесь газавы год — з 1 кастрычніка 2021-га да 30 верасьня 2022 году ў памеры 24,6 мільёна кубамэтраў у суткі», — паведаміла ўкраінская кампанія «Оператор ГТС України».

Паводле кампаніі, транзыт газу ў напрамку Вугоршчыны дазваляў Украіне ў рэвэрсным рэжыме атрымліваць газ з Эўропы. «Пастаўкі прыроднага газу з Вугоршчыны ажыцьцяўляліся шляхам віртуальнага рэвэрсу, цяпер пастаўкі з Вугоршчыны без транзыту немагчымыя».

«Вугоршчына дзесяцігодзьдзямі атрымлівала газ праз тэрыторыю Ўкраіны, і ўкраінскі бок ніводнага разу не парушыў абавазаньняў. Больш за тое, украінскі маршрут найбольш эканамічна выгадны, бо зьяўляецца найкарацейшым шляхам транспартаваньня газу ў Вугоршчыну. Пра гэта сьведчаць аб’ёмы гандлю між кампаніямі абедзьвюх краін за апошнія гады», — заявіў генэральны дырэктар украінскай кампаніі Сяргей Макагон.

Паводле яго, «Газпром» манапалізуе газавыя маршруты, а гэта падрывае прынцыпы канкурэнтнасьці і празрыстасьці ў функцыянаваньні газавых рынкаў Эўразьвязу. «Узмацненьне дамінуючай пазыцыі аднаго гульца і выкарыстаньне ім інструмэнтаў уплыву з імаверна палітычнай мэтай на тле шакуючага павелічэньня цэнаў на газ ў Эўропе мае быць спыненае», — заявіў Сяргей Макагон.

Першага кастрычніка набыў моц кантракт на транспартаваньне з Расеі ў Вугоршчыну 4,5 мільярда кубамэтраў газу ў год праз газаправод «Турэцкі паток» у абыход Украіны.

Цана газу ў Эўропе на біржы ICE ўпершыню ў гісторыі перавысіла адзнаку $1000 за тысячу кубамэтраў. Папярэдні гістарычны максымум быў устаноўлены ў сакавіку 2018 году — $969 за тысячу кубамэтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG