З пасады галоўнага трэнэра зборнай Беларусі па самба звольнілі Дзьмітрыя Базылева. Ён падпісаў ліст спартоўцаў супраць гвалту і за сумленныя выбары.
Базылеў — найбольш тытулаваны самбіст у гісторыі Беларусі, 6-разовы чэмпіён сьвету. Цяпер Базылеў працуе трэнэрам у Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі, піша Эўрарадыё.
«Нас прыраўнялі да здраднікаў. Гэта яшчэ, напэўна, водгалас савецкіх часоў: калі ты не за нас, дык ты супраць нас. Мы ж ня тое каб супраць некага. Мы выказалі ў лісьце нашы прычыны. Мы не маглі заставацца ўбаку», — сказаў Базылеў.