Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва «Беларуськалію»: Корзуна вывелі з шахты, бо парушыў патрабаваньні аховы працы 


Шахтар Юры Корзун
Шахтар Юры Корзун

Адміністрацыя ААТ «Беларуськалій» пракамэнтавала сытуацыю з шахтаром Юрыем Корзунам, які 10 верасьня прыкаваў сябе кайданкамі да абсталяваньня шахты, а затым быў гвалтоўна эвакуяаваны з забою.

«Пасьля заканчэньня працоўнай зьмены ў 6:15 машыніст рудніка 1-га рудаўпраўленьня Юры Корзун адмовіўся пакінуць працоўнае месца, — спасылаецца БелаПАН на тэлеграм-канал прадпрыемства. — Паколькі названыя дзеяньні парушалі патрабаваньні аховы працы, горнаратавальнікі вывелі работніка з шахты. Гэты выпадак не паўплываў на вытворчы працэс».

Як паведаміў страйкам «Беларуськалію», Юрыя Корзуна, які прыкаваў сябе да абсталяваньня на глыбіні 305 мэтраў і адмаўляўся падымацца на паверхню, прымусова вынесьлі з шахты. Кайданкі разрэзалі, «ужыўшы сілу».

Месца, дзе прыкаваў сябе Юры Корзун
Месца, дзе прыкаваў сябе Юры Корзун

На паверхні яго чакала машына хуткай дапамогі, гарняка адправілі ў прыёмны пакой Салігорскай цэнтральнай лякарні. Туды ж сьледам рушыла калёна зь некалькіх дзясяткаў шахтароў, якія сабраліся ў падтрымку Корзуна ля прахадной 1-га рудаўпраўленьня.

Пра адзіночную акцыю Юры Корзун паведаміў раніцай 10 верасьня. Ён заявіў, што мае намер знаходзіцца ў шахце да пачатку выкананьня яго патрабаваньняў, у ліку якіх — адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, спыненьне сілавых дзеяньняў супраць мірных грамадзянаў, іх выкраданьня, зьбіцьця і катаваньняў. Таксама запатрабаваў спыніць «запалохваньне і звальненьне працоўных» і вызваліць затрыманых прадстаўнікоў страйкаму.

Пра свае ўмовы ён пісьмова праінфармаваў кіраўніцтва прадпрыемства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG