Шахтару Юрыю Корзуну, які прыкаваў сябе да горназдабыўнага абсталяваньня ў шахце на глыбіні 305 мэтраў, разрэзалі кайданкі і вынесьлі яго з шахты. Юрыя адправілі ў прыёмны пакой шпіталя.
Калёна ў падтрымку Корзуна рухаецца Любанскай шашой у бок салігорскай ЦРБ, паведамляе страйкам «Беларуськалію».