Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронца Наста Лойка трэці раз адзначае дзень народзінаў за кратамі. Што пра яе вядома?


Наста Лойка. Архіўнае фота
Наста Лойка. Архіўнае фота

Беларуская праваабаронца, супрацоўніца міжнароднай арганізацыі Human Constanta Наста Лойка 6 студзеня адзначае дзень народзінаў — ёй споўнілася 36 гадоў. Гэта ўжо трэці дзень народзінаў, які Наста Лойка праводзіць у няволі.

Насту Лойку затрымалі 22 кастрычніка 2022 году, а ў чэрвені 2023 году на закрытым працэсе асудзілі на 7 гадоў зьняволеньня паводле 130 артыкулу КК («Распальваньне варожасьці, або звады»). Восеньню таго ж году праваабаронцу зьмясьцілі ў жаночую калёнію № 4 у Гомлі.

Вядома, што у калёніі Наста Лойка працуе на швейнай вытворчасьці, кароткі вольны час стараецца бавіць за чытаньнем кніг.

«Чытае шмат і ўсё. Піша адтуль анатацыі на некаторыя кнігі і перадала сьпіс кніг, якія хацела б прачытаць, калі вызваліцца. Просіць гэтыя кнігі для яе купіць. Але піша, што часу вольнага няшмат, бо мае працу і розныя справы ў турме», — падзялілася зьвесткамі пра Насту Лойку дасьведчаная ў яе справах крыніца.

Раней ад Насты Лойкі даходзілі зьвесткі аб праблемах са здароўем. Як палітзьняволеная пачуваецца цяпер?

«Піша, што са здароўем больш-менш нармальна. Працягвае харчавацца па-вэганску, просіць вэганскай шакаляды. Што да настрою, у Насты, дык ён розны, думаю, як ва ўсіх», — расказала крыніца.

Беларускія праваабаронцы прызналі Насту Лойку палітзьняволенай, а таксама уганаравалі яе Прэміяй праваабарончай супольнасьці Беларусі за 2022 год.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG