Статыстыку сабраў праваабарончы цэнтар «Вясна».
У Беларусі ўлады прызнаюць «экстрэмісцкімі» сайты і сацсеткі незалежных мэдыя, буйныя і ня вельмі тэлеграм-каналы, розныя суполкі, у якіх людзі аб’ядноўваюцца па розных тэмах (як у Беларусі, так і за яе межамі), кнігі, кліпы, песьні, а таксама асабістыя старонкі ў сацсетках інфлюэнсэраў, звычайных грамадзян.
Асноўныя лічбы «экстрэмісцкіх» рашэньняў у Беларусі за 2024 год:
- Беларускія суды прызналі «экстрэмісцкімі» 1444 інфармацыйныя прадукты.
- Гэта складае 40,5% ад агульнай колькасьці падобных рашэньняў, прынятых з 2008 году.
- За ўвесь пэрыяд з 2008 году суды вынесьлі 3567 рашэньняў.
Дынаміка ў параўнанні з папярэднімі гадамі:
- 2022-і: 637 рашэньняў.
- 2023-і: 888 рашэньняў.
- 2024-ы: 1444 рашэньні (амаль у 2,3 раза больш, чым у 2022 годзе).
Геаграфічнае размеркаванне ў 2024 годзе:
- Менская вобласьць: 716 рашэньняў.
- Берасьцейшчына: 246.
- Гомельшчына: 121.
У сьпісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» на 1 лістапада 2024 году:
Унесена 6565 пазыцый.
Адмена рашэньняў:
За 2024 год адмянілі тры раней прынятыя рашэньні.
Агулам, паводле «Вясны», ня менш за 2000 чалавек былі прыцягнутыя да адказнасьці за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Рэальная колькасьць можа быць значна вышэйшай, паколькі рэжым утойвае факты рэпрэсій.
Праваабаронцы адзанчаюць, што дадзеныя сьведчаць пра істотнае ўзмацненьне рэпрэсій у 2024 годзе, калі колькасьць «экстрэмісцкіх» рашэньняў дасягнула гістарычнага максымуму.
Судовая сыстэма актыўна выкарыстоўваецца для ціску на грамадзянскую супольнасьць і незалежныя ініцыятывы, што наглядна адлюстроўвае палітыку абмежаваньня свабоды слова пад выглядам барацьбы з «экстрэмізмам».
Форум