Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН абмеркавала ўдары па Сырыі. Як адхілілі праект рэзалюцыі Расеі

абноўлена

Паседжаньне Рады бясьпекі ААН. Архіўнае фота.
Паседжаньне Рады бясьпекі ААН. Архіўнае фота.

У штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку праходзіць экстраннае пасяджэньне Рады бясьпекі ААН. Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш заклікаў усе краіны-члены Рады бясьпекі пазьбегнуць эскаляцыі сытуацыі ў Сырыі і выконваць Статут ААН.

Ён таксама заклікаў Раду бясьпекі прыйсьці да згоды ў пытаньні пра расьсьледаваньне паведамленьняў аб выкарыстаньні хімічнай зброі ў сырыйскім горадзе Дума. Ён таксама адзначыў, што ваеннага вырашэньня сырыйскай праблемы не існуе. Генэральны сакратар ААН выступіў на пачатку пасяджэньня Рады бясьпекі, якое праходзіць у Нью-Ёрку.

Пасяджэньне скліканае на просьбу Расеі пасьля ракетных удараў ЗША і іх саюзьнікаў па цэлях у Сырыі. Прадстаўнік Расеі ў ААН Васіль Небензя зачытаў у Радзе бясьпекі апублікаваную заяву прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, у якім дзеяньні ЗША названы «агрэсіяй».

Расея ўнесла ў Раду бясьпекі праект рэзалюцыі з асуджэньнем Злучаных Штатаў і іх саюзьнікаў. Небензя заявіў, што папярэджаньні Расеі не былі пачутыя ў Вашынгтоне, Лёндане і Парыжы, і абвінаваціў краіны Захаду ў «пагардзе» да Статуту ААН і «нэакаляніялізму». Небензя ізноў абвінаваціў «замежныя спэцслужбы» у арганізацыі «пастановачнай» хімічнай атакі ў Думе.

«Місія выкананая!» — Дональд Трамп пракамэнтаваў вынікі ўдараў па Сырыі

Прадстаўніца ЗША Нікі Хэйлі ў адказ назвала дзеяньні Злучаных Штатаў і іх саюзьнікаў «прапарцыйным і абгрунтаваным». Яна адзначыла, што ЗША перайшлі да дзеяньняў, паколькі Расея неаднаразова блякавала ўсе спробы перашкодзіць рэжыму Башара Асада выкарыстоўваць хімічную зброю. Хэйлі адзначыла, што было зроблена ўсё магчымае, каб пазьбегнуць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва пры ўдарах, і яны наносіліся толькі па аб’ектах, зьвязаных зь хімічнай зброяй. «Удар стаў выразным пасланьнем — мы не дазволім рэжыму Асада выкарыстоўваць хімічную зброю. Калі рэжым зноў яе выкарыстае, мы зноў будзем дзейнічаць» — сказала прадстаўніца ЗША.

Прадстаўніца Вялікабрытаніі Карын Пірс у адказ на заявы Небензі заявіла, што ўдары па Сырыі адпавядалі міжнароднаму праву, паколькі наносіліся для абароны мірнага насельніцтва.

Прадстаўнікі Брытаніі і Францыі заявілі аб важнасьці дыпляматычнага вырашэньня сырыйскага крызісу і аб неабходнасьці хутчэйшага перамірʼя ў Сырыі і працягу перамоваў у Жэнэве. Прадстаўнік Францыі Франсуа Дэлатр назваў імкненьне зьнішчыць патэнцыял выкарыстаньня хімічнай зброі ў Сырыі адзінай мэтай удараў.

Сілы ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі ў ноч на суботу, 14 красавіка, нанесьлі ракетна-бомбавы ўдар па прадмесьцях Дамаску і Хомса — па аб’ектах, якія маюць дачыненьне да стварэньня і захоўваньня хімічнай зброі.

Усё, што трэба ведаць пра авіяўдары ў Сырыі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG