Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына падтрымала ўдары саюзьнікаў па аб’ектах у Сырыі


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што ўхваляе ракетныя ўдары па Сырыі, якія ў ноч на суботу, 14 красавіка, нанесьлі ЗША, Вялікабрытанія і Францыя.

«Ваенная апэрацыя была неабходным і дарэчным крокам для таго, каб захаваць эфэктыўнасьць міжнароднага байкоту хімічнай зброі і перасьцерагчы сырыйскі рэжым ад новых парушэньняў», — цытуе словы канцлера «Нямецкая хваля».

Мэркель адзначыла, што ўдары былі нанесеныя, каб «абмежаваць магчымасьці сырыйскага рэжыму па ўжываньні хімічнай зброі».

«Мы падтрымліваем рашэньне нашых амэрыканскіх, брытанскіх і францускіх саюзьнікаў, якія, быўшы сталымі чальцамі Рады бясьпекі ААН, такім чынам бяруць на сябе адказнасьць», — працягнула Мэркель.

«Нямеччына будзе рашуча падтрымліваць усе дыпляматычныя крокі ў гэтым кірунку», — запэўніла канцлер. Раней яна заяўляла, што Нямеччына ня будзе ўдзельнічаць у магчымым ваенным удары па Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG