Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ва Ўкраіне, 11 сакавіка

ААН не знайшла кансэнсусу па Ўкраіне. ЗША зноў дэкляруе падтрымку цэнтральнаму Ўраду. Расейцы спрабуюць захапіць вайсковыя часткі ўкраінскай арміі. Журналістаў у Крыме б'юць і арыштоўваюць

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ
13:30 11.3.2014

Сэпаратысты ў Крыме ўжо хочуць незалежнасьці

13:13 11.3.2014

Украінскі афіцэр у Крыме: Мы служым Радзіме, а яна маўчыць

13:12 11.3.2014

Яцанюк пяты дзень не можа пагутарыць з Пуціным і Мядзьведзевым

11:05 11.3.2014

На Еўпаторыю едзе калёна расейскай вайсковай тэхнікі


У калёне ідуць грузавыя аўтамабілі з прычэпамі і паўпрычэпамі, палявыя кухні, санітарныя аўтамабілі. Усяго каля 40 адзінак тэхнікі, паведаміў кіраўнік крымскага прэс-цэнтра Міністэрства Абароны Ўкраіны Ўладзіслаў Селязнёў:

«Таксама ёсьць пацьверджаная інфармацыя, што ў цяперашні час некалькі адзінак тэхнікі прыбыло ў Наваазёрнае ў разьмяшчэньне групы расейскіх войскаў, якія блякуюць Паўднёвую ваенна-марскую базу на возеры Данузлаў».

Раней расейскія вайскоўцы заблякавалі выхад караблёў ВМС Украіны з возера Данузлаў пад Еўпаторыяй, затапіўшы два старыя караблі.
09:04 11.3.2014

Джон Керы адмовіўся ад сустрэчы з Пуціным


08:52 11.3.2014

Амэрыканцы падтрымліваюць эканамічныя санкцыі супраць Расеі

07:35 11.3.2014

АБСЭ не зьбіраецца назіраць за крымскім рэфэрэндумам

Раней расейскія агенцтвы паведамлялі з Крыму, што ўлады аўтаноміі «афіцыйна запрасілі» назіральнікаў з АБСЭ на свой рэфэрэндум 16 сакавіка.


Чытаць далей
07:35 11.3.2014

Рада Бясьпекі ААН не знайшла кансэнсусу па Ўкраіне. Чакае Яцанюка

Рада Бясьпекі ААН правяла ў панядзелак пятую за апошнія дзесяць дзён сустрэчу, прысьвечаную сытуацыі ва Ўкраіне.

Па выніках нарады, якая праходзіла за зачыненымі дзьвярыма, пастаянны прадстаўнік РФ пры сусьветнай арганізацыі Віталь Чуркін заявіў, што на сэсіі не было "нічога новага", піша ІТАР-ТАСС.

Старшыня Рады бясьпекі — сталы прадстаўнік Люксэмбургу Сільві Лукас, падводзячы вынікі пасяджэньня, паведаміла, што адным з галоўных прадметаў дыскусіі быў плянаваны рэфэрэндум у Крыме, які выклікаў неадназначную рэакцыю сярод сяброў Рады.

Чытаць далей
03:56 11.3.2014

Рада Бясьпекі – пра распальваньне варожасьці замежнымі СМІ

03:08 11.3.2014

Назарбаеў – за тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны

02:21 11.3.2014

Януковіч супраць рэфэрэндуму ў Крыме

00:13 11.3.2014

НАТА адпраўляе свае самалёты да ўкраінскіх межаў

XS
SM
MD
LG