Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары прэзыдэнта пройдуць не пазьней за 20 лістапада 2015-га


Прэзыдэнцкая выбарчая кампанія ў Беларусі стартуе ў жніўні 2015 году. Пра гэта сёньня журналістам паведаміла старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.

«15 жніўня 2015 году — гэта пачатак выбарчай кампаніі. А выбары павінны прайсьці не пазьней за 20 лістапада 2015 году», — патлумачыла Ярмошына.

Згодна з заканадаўствам выбары прэзыдэнта павінны прайсьці не пазьней як за два месяцы, а выбарчая кампанія павінна пачацца не пазьней як за пяць месяцаў да заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў дзейнага кіраўніка дзяржавы.

Сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытаньні зьмяненьні і дапаўненьні ў Закон аб выбарах. Гэтыя зьмены былі прынятыя ў першым чытаньні 2 кастрычніка, і Радыё Свабода падрабязна расказвала пра тое, што прапануюць зьмяніць у выбарчым заканадаўстве.

У параўнаньні зь першым чытаньнем ніякіх значных зьменаў у законапраект ня ўнесена. Цяпер ён паступіць у Савет Рэспублікі, а пасьля — на падпісаньне кіраўніку дзяржавы.

Сярод найбольш значных зьмяненьняў, якія будуць працаваць на новых выбарах, — тое, што выбары ў Палату прадстаўнікоў будуць праходзіць толькі ў адзін тур, зьменіцца структура выбарчых камісіяў, а сябры камісіі з дарадчым голасам на парлямэнцкіх выбарах будуць працаваць ня толькі ў ЦВК, як цяпер, але і ў акруговых камісіях.

На думку незалежных спэцыялістаў, тыя зьмены, якія ўносяцца ў выбарчае заканадаўства, не спрыяюць яго празрыстасьці і свабоднасьці, а наадварот робяць выбары ў Беларусі яшчэ больш неадпаведнымі міжнародным стандартам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG