Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскае выданьне вызначыла падзеі, якія могуць паўплываць на сьвет. Сярод іх — адхіленьне Лукашэнкі


Аляксандар Лукашэнка. Ілюстрацыйнае фота
Аляксандар Лукашэнка. Ілюстрацыйнае фота

Амэрыканскае выданьне Politico уключыла адхіленьне ад улады Аляксандра Лукашэнкі ў пералік падзей, якія ў 2025 годзе могуць выклікаць непрагназаваныя наступствы ў сьвеце.

Як адзначаецца ў публікацыі, пералік імаверных падзей, якія традыцыйна называюць «чорным лебедзем», вызначылі пры дапамозе навукоўцаў, аналітыкаў у замежнай палітыцы, навукоўцаў і футуролягаў.

«Наступныя сцэнары могуць адбыцца ў 2025 годзе, а могуць і не адбыцца, але іх няварта адразу адкідаць. Калі мы праводзілі гэтае апытаньне летась, то шэраг прагнозаў рэалізаваліся ў найгоршых варыянтах», — адзначыла выданьне.

Выканаўчая дырэктарка Інстытута Маккейна пры Ўнівэрсытэце штату Арызона Эвэлін Фаркас, якая ў 2012–2015 гадах працавала намесьніцай памочніка міністра абароны ЗША ў пытаньнях Расеі, Украіны і Эўразіі, мяркуе, што «чорным лебедзем» можа стаць «зьвяржэньне Аляксандра Лукашэнкі народам Беларусі».

Паводле экспэрта, разумеючы слабасьць расейскай улады ў сьвятле паразы ў Сырыі і ціску ад вайны Расеі супраць Украіны, Сьвятлана Ціханоўская нядаўна заклікала народ Беларусі быць гатовым на той момант, калі можна будзе выйсьці на вуліцы і зрынуць рэжым.

Эвэлін Фаркас мяркуе, што «чорным лебедзем» можа стаць зрынаньне Лукашэнкі ў выніку аслабленьня пазыцый Расеі праз вайну супраць Украіны, калі Ўладзіміру Пуціну давядзецца пайсьці на кампрамісы:

«Ня так ужо і цяжка ўявіць, што Пуцін будзе вымушаны пайсьці на кампраміс і атрымаць землі Ўкраіны, але стаць сьведкам таго, што Ўкраіна ўвайшла ў склад NATO ці стала пад абарону двухбаковай дамовы з ЗША. Ці ён усё роўна можа быць пераможаны на полі бою, асабліва калі Ўкраіна атрымае доступ да замарожаных расейскіх актываў на суму 300 мільярдаў даляраў.

Нэгатыўны зыход для Крамля ў ягонай агрэсіўнай вайне супраць Украіны можа стаць выклікам праўленьню Пуціна. Народ Беларусі можа ўбачыць свабоду, скарыстаўшыся паслабленьнем пазыцыі Пуціна і ягонай няздольнасьцю ўмяшацца, каб выратаваць Лукашэнку», — адзначыла Эвэлін Фаркас.

Сярод іншых падзей, якія могуць паўплываць на сьвет, экспэрты назвалі «найбольшую кібэратаку ў гісторыі», у выніку якой могуць вывесьці са строю ўсясьветную інфраструктуру; «сакрэтную дамоўленасьць, каб спыніць распрацоўку Іранам ядзернай зброі»; імаверныя сутыкненьні ў ЗША праз зьмену межаў штатаў; маштабную эпідэмію ў сьвеце; альянс Дональда Трампа і кітайскага лідэра Сі Цзіньпіна; дамоўленасьці паміж Ізраілем і Палестынай аб стварэньні дзьвюх дзяржаў; абвал міжнароднага рынку і глябальная паніка, справакаваныя штучным інтэлектам.

«Чорнымі лебедзямі» таксама могуць стаць кліматычныя зьмены, нечаканыя геапалітычныя альянсы, сакрэтная праграма стварэньня ядзернай зброі ў Паўночнай Карэі ў і адмова ЗША ад вакцынацыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG