Найперш Павал Севярынец падзяліўся сваім настроем пасьля «хіміі» і бачаньнем выхаду з палітычнага тупіку, у якім Беларусь апынулася пасьля 2010 году.
«Хімія» ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, акрамя нэгатыву, зьвязанага з абмежаваньнем волі, дала палітыку і шмат, як ён лічыць, станоўчых уражаньняў.
Людзі, зь якімі Павал Севярынец пазнаёміўся на Пружаншчыне, прагнуць незалежнасьці і асабістай свабоды значна больш, чым насельнікі Малога Сітна на Полаччыне, дзе Севярынец адбываў папярэднюю «хіміію»:
«Да мяне прыходзілі школьнікі і пыталіся, як уступіць у „Малады фронт“, а былыя расейскія вайскоўцы называюць сябе ліцьвінамі, яны трымаюць у аўтамабілях бел-чырвона-белыя сьцягі».
Аднак аптымізм Павал Севярынец просіць ня блытаць з наіўнасьцю. Палітык лічыць, што збольшага ўся краіна перажывае маральную дэградацыю, ад якой можа выратаваць маральная рэвалюцыя:
«У Беларусі сёньня хлусьня і крадзеж сталі нормай ня толькі для кіроўнай эліты, але і для простых людзей. Калі ня зьменіцца маральны стан грамадзтва, Беларусь зьнікне з мапы сьвету».
Вялікую ролю ў маральным адраджэньні беларусаў паводле Паўла Севярынца мусяць адыграць хрысьціянскія цэрквы.
Павал Севярынец заклікаў усіх павялічыць актыўнасьць у змаганьні за вызваленьне ўсіх палітвязьняў. На думку Севярынца, адказнасьць за тое, што ў Беларусі ёсьць палітвязьні, ляжыць ня толькі на палітычным рэжыме, але і на ўсім грамадзтве.
Палітыка спыталі, чаму ён не хоча вылучацца на прэзыдэнта:
«Гэта вялікі крыж і адказнасьць. Не зайздрошчу нават Лукашэнку на гэтай пасадзе, бо чалавек узроўню дырэктара саўгасу зрабіў зь сябе прэзыдэнта і зараз усім бачна, што з гэтага атрымалася», — сказаў Павал Севярынец.
Пры гэтым ён лічыць, што апазыцыя ў стане дамовіцца пра вылучэньне адзінага кандыдата на будучых прэзыдэнцкіх выбарах:
«Такія самаахвярныя людзі ёсьць».
Ці магчымы байкот будучых прэзыдэнцкіх выбараў? Павал гэтага не выключае, «калі Лукашэнка прапусьціць на выбары толькі сваіх «спарынг-партнэраў». Тады, на думку Паўла Севярынца, трэба ствараць органы народнага самакіраваньня, якія будуць браць на сябе адказнасьць за лёс рэгіёнаў і краіны.
Павал Севярынец прапануе ўсёй апазыцыі, у тым ліку і актывістам, якія апынуліся ў эміграцыі, дамовіцца і разьмеркаваць палітычныя функцыі.
Зь непалітычных пытаньняў найбольшую цікаўнасьць выклікала пытаньне пра будучае вясельле. Павал назваў сваю дзяўчыну Вольгу чалавекам, які «найбольш яго падтрымліваў» на «хіміі:
«Зь няволі я выйшаў да Волі», — пажартаваў былы палітвязень, але сваю Волю публіцы так і не прадставіў:
«Празь некалькі дзён мы пойдзем да яе бацькоў за дазволам, і тады я змагу сказаць больш пра вясельле».
Удзельнікі сустрэчы зьбіралі грошы для настаўніцы з Горацкага раёну Жаны Шчарбінінай. Яе, дэпутатку сельсавету, звольнілі з працы. Паводле Паўла Севярынца, яна пацярпела за сваю палітычную актыўнасьць як сябра БХД.

Калі ня зьменіцца маральны стан грамадзтва, Беларусь зьнікне з мапы сьвету