— Апазыцыю амаль падчас кожнай прэзыдэнцкай кампаніі крытыкуюць за тое, што яна позна пачынае займацца пытаньнем вылучэньня адзінага кандыдату. На гэты раз ужо вядуцца размовы наконт таго, якім павінен быць мэханізм гэтага вылучэньня. Ці праглядаецца нейкае падабенства пазыцыяў сярод апазыцыйных палітыкаў на гэтую тэму?
— Падабенства, бадай, пакуль толькі ў тым, што ўсе пра гэта шмат кажуць. Але пакуль мы ня бачым нейкага перамоўнага супольнага працэсу. Акурат нядаўна была інфармацыя пра тое, што, з аднаго боку, рух «За свабоду», «Гавары праўду» і парыя БНФ дамаўляюцца пра адзінага ў працоўным парадку. Зь іншага боку, паміж сабой па гэтым пытаньні перамаўляюцца БХД і АГП. То бок ужо перамовы праводзяцца паасобку і нейкага адзінства мы не назіраем.
— Ці можна назваць гэтыя працэсы той тэндэнцыяй, якая можа прывесьці зноў да стварэньня двух калёнаў?
— Я наагул лічу, што адзіны кандыдат ад апазыцыі — гэта ўжо мёртвы брэнд. Наўрад ці будзе дасягнута нейкае агульнае рашэньне, і наўрад ці адзіны будзе абраны. Мне здаецца, больш шанцаў на тое, каб зьявіліся кандыдаты ад левых і ад правых. Каб палітыкі абодвух флянгаў дамовіліся хаця б паміж сабой наконт вылучэньня адзінага кандыдата ад сваіх сілаў. Гэта ўжо сталася б пэўнай маральна-палітычнай перамогай апазыцыі.
— Ёсьць яшчэ адзін погляд. Многія людзі заяўляюць, што ўжо зараз трэба абвяшчаць байкот — з улікам таго, што рэальных выбараў у Беларусі няма. Ці будзе набіраць гэтая тэндэнцыя сілу, улічваючы апошнія парлямэнцкія выбары, калі ідэя байкоту была пераважнай сярод апазыцыі?
— Да байкоту заклікалі і, пэўна, будуць заклікаць палітыкі-адзіночкі, а таксама прадстаўнікі слаба разгалінаваных структураў. У прынцыпе, заклікаць да байкоту ніколі ня позна.
Пакуль у байкотчыкаў ня будзе нейкага выніковага сцэнару, гэтая тактыка будзе выключна слоўнай, вэрбальнай. Ужо цяпер можна прааналізаваць байкот-2012, і запытацца ў ягоных арганізатараў — чаго вы дамагліся, дзе вынік?