Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міндоўга каранавалі па-расейску


За тысячу рублёў у Наваградку можна пабыць маляваным каралём, я магчымасьць выкарыстаў
За тысячу рублёў у Наваградку можна пабыць маляваным каралём, я магчымасьць выкарыстаў

Угодкі каранацыі Міндоўга (у нашым Наваградку) адзначаюцца ў Літве як галоўнае дзяржаўнае сьвята. Вось жа нарэшце падзею 6 ліпеня 1253 году ўспомнілі і ў нас.

Аб'явілі: тэатралізавана-музычнае прадстаўленьне пад назвай «каранацыя Міндоўга» ў Наваградку – адбудзецца! Я загарэўся зьезьдзіць. Чакаць давялося амаль да ночы: у прызначаны час – 21 гадзіну – прадстаўленьне ніяк не пачыналася. Час цягнуўся, ніхто нічога не тлумачыў. Чаму каранацыя начная, калі ў гісторыі яна такой не была і калі рэканструкцыя разьлічаная галоўным чынам на прыежджых?..

Нарэшце вядоўца абвесьціў, што – зараз будзе! А потым па-расейску расказаў гісторыю незвычайнай падзеі. Прысутныя на сцэне рыцары выканалі сваю задачу: прадстаўнік Папы патрымаў над галавой Міндоўга карону, затым новасьпечаны кароль патрымаў карону над галавой жонкі. Ура! Слава!

Уяўляю, калі б літоўцы трапілі сюды, як бы яны рагаталі!

Яны забілі ў званы з нагоды пастаноўкі ў Менску балета пра вялікага князя Вітаўта: «беларусы крадуць у нас нашу гісторыю!» А тут яшчэ на Міндоўга, першага і апошняга караля руку сваю славянскую ўзьнялі! Можаце спаць спакойна, мае літоўскія сябры, калі б беларусы сапраўды хацелі прысвоіць сярэднявечнага Міндоўга, дык рабілі б гэта прынамсі па-беларуску, а не на мове СССР.

Што мне, здавалася б, той Міндоўг? А вось што: першую карціну, якую я набыў у Горадні, быў партрэт Міндоўга, і доўгі час яна ў мяне была адзінай у хаце. Так што я жыў і пісаў пад ягоным партрэтам, што мне самому сёньня здаецца дзіўным. Але выпадковасьцяў хіба не бывае ў такіх справах. Зачапіў мяне кароль сваёй гісторыяй.

Каб умацаваць уладу, Міндоўг вырашыў аднойчы зрабіцца каралём. Кароны тады раздаваў Папа Рымскі. Міндоўг уступіў у каталікі. Атрымаў карону, але пазьней адмовіўся ад каталіцкай веры. Ад крыжа, ад Хрыста. А значыць – і ад кароны. Бо які можа быць кароль, калі ў яго адзін Пярун у галаве?

Увогуле гэта ж якім дзіваком трэба быць, каб каранавацца, а потым ад кароны адмовіцца! Цяперашні рускамоўны Міндоўг гэтага зрабіць не пасьпеў: пасьля запозьненай каранацыі трэба было падумаць пра начлег.
Рыцары з дамамі сьпяшаюцца на начную каранацыю Міндоўга
Рыцары з дамамі сьпяшаюцца на начную каранацыю Міндоўга

Каранацыя Міндоўга (частка 1)
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:42 0:00

Каранацыя Міндоўга (частка 2)
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:36 0:00


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG