Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваградак: бугурты за міліцэйскім ачапленьнем


Рыцарскі фэст у Наваградку, 2010 год
Рыцарскі фэст у Наваградку, 2010 год
7–8 верасьня ў Наваградку зьбяруцца ўдзельнікі рыцарскіх клюбаў. Шосты раз у горадзе праводзіцца міжнародны фэст сярэднявечнай культуры «Наваградзкі замак-2013».

На гарадзкой плошчы гледачы ўбачаць рысталішча, затым бугурты, турніры лучнікаў. Бавіць публіку будуць таксама гурты гістарычных танцаў. Падрыхтаванае таксама тэатралізавана-музычнае прадстаўленьне «Каранацыя Міндоўга», якое адбудзецца позна ўвечары. Пасьля яго — музыка, танцы, начное фаер-шоў.

Арганізатары папярэдзілі, што «міліцыя будзе абмяжоўваць грамадзян» пры праходзе ў цэнтральную частку гораду, дзе адбудзецца сьвята. На плошчу будуць прапускаць «праз КПП з выкарыстаньнем мэталадэтэктараў». Самі міліцыянты сьцьвярджаюць, што гэта патрэбна, каб плошча не перапаўнялася, і папярэджваюць, каб ніхто не спрабаваў «прайсьці праз ачапленьне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG