Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: апазыцыянэраў рэгіструюць кандыдатамі


Сьпіс апазыцыйных кандыдатаў на дэпутацтва ў мясцовых саветах папоўніўся актывістамі партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” ды незарэгістраванай Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.


У Горках кандыдатам у абласны й раённыя саветы зарэгістраваны актывіст партыі БНФ Эдуард Брокараў. Кандыдаткай у дэпутаты Горацкага райсавету зарэгістравана яго аднапартыйка Галіна Будная.

У Хоцімску кандыдатам на дэпутацтва ў райсавеце і аблсавеце стаў актывіст партыі БНФ Валер Каранкевіч.

У Магілёве вылучэнца ад партыі БНФ Анатоля Цыдзіка кандыдатам не зарэгістравалі. У яго выявілі парушэньні падчас збору подпісаў.

Зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты аблсавету трое вылучэнцаў АГП. У Магілёве кандыдатам стаў Мікалай Расюк, у Крычаве — Сяргей Няроўны, а ў Чэрыкаве — Мікалай Царкоў.

Кандыдацкае пасьведчаньне атрымае й актывіст прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксей Паўлоўскі. Ён балятуецца ў аблсавет у Магілёве.

У Кіраўскім раёне пасьведчаньне кандыдата ў дэпутаты абласнога савету атрымае актывіст стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Вячаслаў Шэлег.

У Крычаве кандыдатам у дэпутаты аблсавету прызналі актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Мікалая Гердзія.

Учора кандыдатамі ў дэпутаты аблсавету сталі трое сяброў незарэгістраванай Партыі свабоды й прагрэсу, па адным — Аб’яднанай грамадзянскай партыі і стваранай Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Адзін вылучэнец хадэкаў атрымаў пасьведчаньне кандыдата ў Бабруйскі райсавет.

Усяго на Магілёўшчыне прэтэндуюць на кандыдацтва сорак апазыцыянэраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG