Напачатку лістапада беларусы адзначаюць Дзяды ды памінаюць памерлых. Дзяды — старадаўняя народна-рэлігійная традыцыя памінаньня. У гэты дзень наведваюць магілы продкаў і памінаюць іх за сямейным сталом. Сотні тысяч беларусаў раскіданыя па сьвеце пасьля 2020 году. Празь небясьпеку перасьледу яны ня могуць наведаць магілы продкаў на Дзяды. У Вільні беларусы наведваюць могілкі Росы, дзе спачываюць Кастусь Каліноўскі і паўстанцы 1863 году, выбітныя беларусы, палякі і літоўцы. Рэпартаж Свабоды зь віленскіх могілак.
Форум