Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў палітзьняволенай журналісткі Марыны Золатавай


Марына Золатава. Архіўнае фота
Марына Золатава. Архіўнае фота

Падзеі 6 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

6 лістапада 47 гадоў спаўняецца беларускай журналістцы, палітзьняволенай, галоўнай рэдактарцы беларускага парталу Tut.by Марыне Золатавай. Свой чарговы дзень народзінаў яна сустракае за кратамі.

18 траўня 2021 Марыну Золатаву арыштавалі ў межах крымінальнай справы супраць Tut.by за ўхіленьне ад выплаты падаткаў. У сакавіку 2023 году ёй прысудзілі 12 гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньняў у нявыплаце падаткаў, распальваньні варожасьці і прычыненьні шкоды нацыянальнай бясьпецы.

У кастрычніку 2022 году Золатаву ўключылі ў пералік «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці», у жніўні 2023 году — у пералік асобаў, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасьці».

Праваабарончая супольнасьць прызнала Золатаву палітзьняволенай.

Таксама ў гэты дзень

1595 — Слуцак захапілі запароскія казакі атамана Севярына Налівайкі.

1842 — у Горы-Горацкай земляробчай школе заснавалі батанічны сад — адзін з самых старых у Беларусі.

1860 — Абрагама Лінкальна выбралі прэзыдэнтам ЗША.

1927 — у Вільні заснавалі партыю «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».

1945 — быў заснаваны Менскі матацыклетна-веласіпедны завод.

1987 — заснаваны Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры.

У гэты дзень нарадзіліся

1742 — Фабіян Саковіч, беларускі паэт, перакладчык, пэдагог.

1800 — Леанард Ходзька, беларускі гісторык, публіцыст, бібліёграф і выдавец.

1887 — Радаслаў Астроўскі, удзельнік Слуцкага паўстаньня, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады ў часе нямецкай акупацыі Беларусі.

1891 — Язэп Воўк-Левановіч, беларускі мовазнавец.

1912 — Віктар Войтэнка, беларускі палітычны і рэлігійны дзяяч.

1919 — Мікола Гарулёў, беларускі пісьменьнік.

У памяці

1862 — памёр Віктар Каліноўскі, беларускі археограф, брат Кастуся Каліноўскага.

1940 — памёр Лявон Вітан-Дубейкаўскі, архітэктар, дзяяч беларускага нацыянальнага руху, паэт.

1980 — памёр Станіслаў Станкевіч, літаратуразнаўца, дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША.

2000 — памерла Стэфанія Станюта, беларуская акторка. Яна ўпершыню выйшла на сцэну ў 1919-м у Першым таварыстве беларускай драмы і камэдыі. З 1931-га і да апошніх дзён — амаль сем дзесяцігодзьдзяў — яе жыцьцё было зьвязанае з купалаўскай трупай.

Стэфанія Станюта
Стэфанія Станюта

2006 — памёр Мікалай Ільніцкі, беларускі палітык і дзяржаўны дзяяч.

2019 — памёр Алесь Шут, беларускі лекар, палітык і грамадзкі дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня ад БНФ.

Алесь Шут
Алесь Шут

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG