Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогер Ліпковіч ня будзе ўдзельнічаць у мясцовых выбарах


Уладзімер Ліпковіч
Уладзімер Ліпковіч
Вядомы блогер Яўген Ліпковіч у інтэрвію агенцтву БелаПАН заявіў, што спыняе свой удзел у выбарах дэпутатаў Менскага гарсавету.

Яўген Ліпковіч, які зьбіраў подпісы для вылучэньня кандыдатам па Валгаградзкай выбарчай акрузе № 54, заявіў, што ўдзел у кампаніі выбараў быў для яго экспэрымэнтам з мэтай вывучэньня ўплыву на грамадзтва інтэрнэту, які з 1 ліпеня будзе рэгулявацца прэзыдэнцкім указам № 60. У выніку Яўген Ліпковіч зрабіў выснову, што «Інтэрнэт і сацыяльныя сеткі ў нашай краіне не карыстаюцца ніякім уплывам. І тыя, хто рыхтаваў указ № 60 аб рэгуляваньні байнэту — сапраўдныя параноікі, якія баяцца ўласнага ценю».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG