Праўда, у прадстаўніцтве МВФ у Беларусі карэспандэнту “Свабоды” не падалі падрабязнасьцяў перамоваў і сказалі, што найбліжэйшым часам кансультацыі працягнуцца. У прадстаўніцтве спадзяюцца, што плян выдзяленьня Беларусі другой траншы крэдыту МВФ ня будзе парушаны. Таксама там адзначылі, што на першую тэставую дату – 31 сакавіка – афіцыйны Менск выканаў усе паказчыкі, з выняткам аднаго. У прадстаўніцтве, аднак, не патлумачылі, пра які паказчык ідзе гаворка, спасылаючыся на канфідэнцыйнасьць. Ці пагражае Беларусі новая дэвальвацыя? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з эканамістам Барысам Жалібам.
Дашчынскі: Ці патрэбная новая дэвальвацыя беларускага рубля ў межах 5–10%?
Жаліба: Патрабаваньні МВФ слушныя. Бо ніякага паляпшэньня стану нашага экспарту, які дае нам паступленьне валюты ў краіну, не наступіла. І такія дыспрапорцыі паміж рублёвай масай і масай валюты нарастаюць. А як наступства гэтай дыспрапорцыі напрошваецца чарговая дэвальвацыя нашага рубля. Тое, што дэвальвацыя напрошваецца, тое, што наш рубель пераацэнены – гэта факт. Ніякай зьмены ў лепшы бок у нашай валютнай сытуацыі не адбылося.
МВФ усё ж прапануе пашырыць калідор ваганьняў нашай валюты ад плюс/мінус 5% да 10%. А гэта й ёсьць дэвальвацыя. Я на месцы ўраду ўсё ж пагадзіўся б з МВФ. І рабіў бы яе крок за крокам, паступова. Ня так, як гэта было зроблена 2-га студзеня – у адзін момант. Вось як рабілі расейцы. У іх жа расейскі рубель дэвальваваўся й на большую велічыню. І ніякай такой панікі, як была ў нас, у Расеі не было.
Дашчынскі: Пасьля ад’езду місіі МВФ кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад старшыні Нацыянальнага банку Пятра Пракаповіча безумоўнага выкананьня да канца году раней зацьверджаных плянаў для абмежаваньня калідору ваганьняў курсу беларускага рубля ў межах плюс/мінус 5% у так званым кошыку валютаў. Лукашэнка выказаўся за “няўхільнае выкананьне ўсіх паказчыкаў асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі”. Чаго асьцерагаецца ўрад?
Жаліба: 2-га студзеня была разавая дэвальвацыя на 20,5%, і гэта было прычынай таго, што людзі пачалі выводзіць рублі з банкаў. І пахіснулася банкаўская сыстэма, пахіснуліся нашыя рублёвыя рэсурсы. Вось гэтага ўрад асьцерагаецца больш за ўсё. Я лічу, наш урад мае рацыю. Людзі ўжо былі страцілі давер да рубля, і столькі намаганьняў было, каб яго неяк аднавіць. І тут зноў жа будзе дэвальвацыя. Таму наш урад не пагаджаецца, і яго можна зразумець.
Калі б МВФ усё ж выдаў траншу на 400 мільёнаў даляраў, то Нацбанку было б чым падтрымліваць курс беларускага рубля і ён мог бы вытрымліваць плюс/мінус 5% і надалей. А калі ня выдасьць, то можна ня вытрымаць гэты калідор. Рэч у тым – атрымаем ці не атрымаем траншу. Калі атрымаем, то можам плюс/мінус 5% і вытрымаць. Калі не атрымаем, то гэта будзе праблема. Валютнымі рэзэрвамі ў асноўным падтрымліваецца курс рубля на біржы. Замкнутае кола: дадуць, то мы вытрымаем плюс/мінус 5%. Не дадуць, то можам і 10% запусьціць і гэтак далей.
Дашчынскі: Выказваюцца меркаваньні, што беларускія ўлады пакуль не дамовіліся з МВФ пра ўмовы выдзяленьня другой траншы крэдыту. А кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду Крыс Джарвіс заявіў, што глябальны эканамічны крызіс зрабіў сур'ёзны нэгатыўны ўплыў на Беларусь. Уплыў гэтага крызісу ўзмацніўся ад часу ўзгадненьня праграмы ў студзені. Дык што, дэвальвацыя можа выратаваць эканоміку?
Жаліба: Яна аблегчыць існаваньне некаторых нашых прадпрыемстваў. Магчыма, менавіта экспартэраў. Ёсьць такая заканамернасьць: чым слабейшая твая нацыянальная валюта, тым лепш сябе адчуваюць экспартэры. Гэта й на карысьць было б. Трэба яшчэ ўлічыць, што вядуцца перамовы з Усясьветным банкам на мільярд даляраў, вядуцца перамовы з Ашчадным банкам Расеі на 2 мільярды даляраў. Можа, беларусы разьлічваюць на гэтыя грошы і такое рашэньне прынялі: дасьць ці ня дасьць МВФ, разьлічваем тады на Расею і на Ўсясьветны банк – і будзем вытрымліваць тыя парамэтры, якія заклалі на гэты год.
Валютная сытуацыя, а гэта наша такое самае балючае месца, не палепшылася. Экспарт у Расею не палепшыўся. Запасы гатовай прадукцыі растуць, як і раней. Кардынальна нашая замежнаэканамічная каньюнктура не палепшылася.