Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўніка прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі асудзілі да 4 гадоў зьняволеньня, — Politico


Мікалай Хіло, архіўнае фота
Мікалай Хіло, архіўнае фота

Менскі гарадзкі суд прысудзіў хрысьціянскаму прапаведніку і супрацоўніку дэлегацыі Эўразьвязу ў Беларусі Мікалаю Хіло 4 гады зьняволеньня, паведаміла выданьне Politico. Эўрапейская служба зьнешніх сувязяў (EEAS) ізноў запатрабавала яго вызваленьня.

Паводле ранейшых зьвестак праваабаронцаў, Мікалая Хіло судзілі паводле 2 артыкулаў: ч. 1 арт. 130 КК («Распальваньне варожасьці») і ч 3. арт 361 («Заклікі да санкцыяў») .

Вырак яму агучылі напрыканцы 2024 году, але вынікі сталі вядомыя толькі цяпер, удакладняе выданьне.

Мікалая Хіло затрымалі 24 красавіка 2024 году. Спачатку інфармацыя аб тым, што ён зьяўляецца мясцовым супрацоўнікам прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі, афіцыйна не паведамлялася. Ён больш вядомы як прапаведнік эвангелісцкай царквы «Добравестка».

Пасьля таго, як на 23 сьнежня 2024 году ў Менскім гарадзкім судзе быў прызначаны разгляд ягонай справы, EEAS публічна вызначыла сваю пазыцыю.

«Мы працягваем заклікаць да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Мікалая Хіло», — заявіла пасьля вынясеньня прысуду Аніта Гіпэр, прадстаўніца ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка ЭЗ, які пажадаў застацца ананімным, Хіла быў затрыманы супрацоўнікамі беларускага КДБ каля будынку дэлегацыі ЭЗ, удакладняе Politico.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG