Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія МВФ паехала. Транш абяцаюць у чэрвені


Сёньня пасьля двухтыднёвай інспэкцыі Беларусь пакінула місія МВФ. У прэсавым рэлізе з гэтай нагоды кіраўнік місіі Крыс Джарвіс выказаў спадзеў на працяг дыскусіі зь беларускімі ўладамі.


Кіраўнік місіі прызнаў, што ўплыў глябальнага крызісу на Беларусь узмацніўся з часу прыняцьця праграмы крэдытнай дапамогі МВФ Беларусі ў студзені гэтага году.

Вынік працы місіі вырашыць лёс наступнага траншу крэдыту МВФ у памеры каля 400 мільёнаў даляраў. Чакаецца, што рашэньне на гэты конт будзе ўхваленае ў чэрвені.

Місія МВФ па маніторынгу рэалізацыі беларускім урадам антыкрызіснай эканамічнай праграмы працавала ў Менску з 29 красавіка па 13 траўня.

Ад вынікаў працы місіі залежыць лёс наступнага траншу крэдыту МВФ агульным памерам 2,46 мільярда даляраў. Першы транш сумай у 788 мільёнаў даляраў паступіў у Беларусь 14 студзеня.

Праграма эканамічных рэформ, пад якія выдзелены крэдыт МВФ, разьлічаная да красавіка 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG