Што адбываецца з Радыё Свабода цяпер? Аўтарытарныя рэжымы і іх прапагандысты нас ужо пахавалі. Яны зь вялікай радасьцю ўспрынялі навіну пра тое, што прыпыненае фінансаваньне Радыё Свабода.
Пасьля ўказу Дональда Трампа і рашэньня Агенцтва глябальных мэдыя ЗША спыніць дзеяньне гранту, што фінансуе дзейнасьць Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, далейшы лёс мэдыякарпарацыі застаецца няпэўным. Якія наступствы прыняес спыненьне працы Радыё Свабода?
Група беларускіх праваабаронцаў, якія цяпер у эміграцыі, перадала зварот Высокаму камісару ААН у правах чалавека Фолькеру Цюрку.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША нанёс «катастрафічны ўдар» па дакумэнтаваньні расейскіх ваенных злачынстваў, кажа кіраўнік сьледчай групы Ейльскага ўнівэрсытэту, якая мае закрыцца ў выніку страты фінансаваньня.
Спыненьне працы Радыё Свабода будзе трагічнай стратай для Беларусі, кажа нобэлеўская ляўрэатка ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч.
Штогод у Беларусі больш за дзьве сотні чалавек заражаюцца клешчавым энцэфалітам. Гэта пагражае наступствамі для здароўя, а часам і сьмерцю. Але ў Беларусі можна прышчапіцца ад энцефаліту і нават эўрапейскаю вакцынаю. Расказваем, як гэта зрабіць і колькі давядзецца заплаціць.
Усяго праз два тыдні пасьля саміту Эўрапейскага зьвязу, дзе лідэры блёка абяцалі выдаткаваць мільярды на абарону ў «паваротны момант для Эўропы», яны вяртаюцца ў Брусэль на новае пасяджэньне 20-21 сакавіка.
Лукашэнка ў Маскве адначасова разважаў пра неабходнасьць змаганьня за справядлівы сьвет і вітаў права вялікіх дзяржаў ствараць міжнародную сыстэму пад свае патрэбы і інтарэсы. Ён не ўсьведамляе іх узаемавыключнасьць. Бо такі ягоны палітычны стыль і асаблівасьці сьвядомасьці.
Пасьля ўказа прэзыдэнта ЗША Трампа, які спыняе дзеяньне гранта, што фінансуе дзейнасьць Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, далейшы лёс мэдыя застаецца няпэўным. Сваё стаўленьне і словы падтрымкі да беларускай службы Радыё Свабода выказалі беларускія палітыкі, праваабаронцы, калегі-журналісты
Пасьля 2022 году многія эўрапейскія і амэрыканскія студыі не працуюць зь Беларусьсю. Тым ня менш прэм’еры трапляюць у беларускія кінатэатры. Так адбылося і з мультфільмам «Плынь», які заваяваў прэмію «Оскар». Расказваем, ці можна гэта спыніць.
Яйкі — адзін з самых папулярных і ўлюбёных прадуктаў для многіх людзей у розных краінах сьвету. Іх харчовая рэпутацыя перажывала ўзьлёты і падзеньні. Быў час, калі дыетолягі крытыкавалі яйкі за вялікую колькасьць халестэрыну і амаль забаранялі, а пасьля зноў рэкамэндавалі і хвалілі.
Цяперашняя ўвага да Грэнляндыі — гэта толькі апошні этап у больш чым 150-гадовых амбіцыях Вашынгтона па авалоданьні тэрыторыяй
Рост сусьветных цэнаў на какаву-бабы і каву пасьля леташняга рыўка працягваецца і сёлета. Гэта зьвязана з праблемамі ў краінах-экспартэрах. Расказваем, як падвышэньне закране беларускі рынак.
У студзені 2023 году Ўкраіна ўвяла санкцыі супраць прадпрыемства «Беларуськалій». Свабода высьветліла, што частку актываў, якія хочуць спагнаць у даход дзяржавы, ужо пасьпелі прадаць.
Расейскія афіцыйныя асобы ня раз заяўлялі, што Масква хоча ўсеабдымнага мірнага пагадненьня, а не перамір’я ў вайне супраць Украіны.
Прафэсарка Юлія Сандамірская расказала Свабодзе пра сваю групу ва ўнівэрсытэце прыкладных наук у Цюрыху, пра розьніцу паміж беларускай і заходнімі навуковымі школамі, а таксама ці можа Беларусь стаць такой жа «краінай для жыцьця», як Швайцарыя.
Стаміліся ад Лукашэнкі, які ва ўладзе 31 год? Ён заяўляе, што да ўлады прыйшлі маладыя. У прыватнасьці, новы прэм'ер Аляксандр Турчын, кіраўнік Нацбанку Раман Галоўчанка і віцэ-прэмʼер Ўладзімір Каранік.
Ці існуе расейская нацыя? Якога яна тыпу і на якім гістарычным грунце будуецца? Ці патрэбная Расеі анэксія Беларусі для паўнацэннага нацыянальнага самапачуваньня? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
Вугоршчына зноў аспрэчвае санкцыі Эўразьвязу супраць Расеі, настойваючы на выдаленьні ключавых фігураў з чорнага сьпісу перад апошнім момантам, які хутка набліжаецца. Да Будапэшту далучаецца Славаччына, і прадстаўнікам ЭЗ, выглядае, давядзецца з усіх сіл шукаць кампраміс.
У расейска-ўкраінскай вайне адбыўся важны паварот. Дакладней, не ў самой вайне, а ў дыпляматычным супрацьстаяньні вакол гэтага трагічнага канфлікту. На парадку дня стаіць пытаньне: хто будзе абвешчаны праціўнікам міру ў вачах сусьветнай супольнасьці?
Расейскі дыплямат, якога прымусілі ціха пакінуць Брусэль праз абвінавачаньні ў шпіянажы, вылучаны на ключавую кіроўную пасаду ў АБСЭ.
Трое былых палітвязьняў расказалі Свабодзе, як яны рассталіся са сваімі партнэрамі падчас, або пасьля зьняволеньня, як гэта перажывалі і ў якіх адносінах засталіся са сваімі былымі.
У Беларусі пэрыядычна адбываюцца памілаваньні асуджаных за карупцыю і злоўжываньні ўладай чыноўнікаў. Некаторыя зь іх пасьля гэтага вяртаюцца на дзяржаўную працу. Аб тым, што чакае памілаваных палітзьняволеных, Свабодзе расказалі самі былыя вязьні.
Лукашэнка ў сваёй кадравай палітыцы кіруецца прынцыпам, паводле якога чыноўнік не павінен доўгі час заставацца на ключавой пасадзе.
Паўла Калавура, які стаяў на чале Нацбанку больш за 10 гадоў, адправілі ў адстаўку. Галоўны банк краіны ўзначаліў былы прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка. Чаго зараз можна чакаць.
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
9 сакавіка каля амбасады Беларусі ў Вільні прайшоў мітынг з нагоды другой гадавіны ўтрыманьня палітзьняволенага Сяргея Ціханоўскага бяз сувязі з вонкавым сьветам і супраць рэпрэсіяў у Беларусі.
У Беларусі цяпер 154 палітзьняволеныя жанчыны. Праваабаронцы «Вясны» да сьвята 8 сакавіка прэзэнтавалі агляд парушэньняў правоў жанчын у месцах няволі ў Беларусі з 2020-га па канец 2024 году.
Навошта рэжым Лукашэнкі пасьлядоўна выціскае за мяжу нават тых, хто ніякай рэальнай пагрозы для ўстойлівасьці дзейнай улады не нясе, знакавай асобай не зьяўляецца, на грамадзкія настроі не ўплывае і ўплываць ня можа?
З 2020 году зь Беларусі эмігравалі сотні тысяч чалавек. Сярод іх ёсьць пэнсіянэры, якія актыўна бралі ўдзел у пратэстах, а таксама і тыя, хто не пасьпеў зарабіць у Беларусі на пэнсію. Расказваем, як яе атрымаць за мяжой і на што можна разьлічваць.
28 лістапада прэм'ер-міністар Грузіі абʼявіў, што яго ўрад адкладзе перамовы аб уступленьні ў ЭЗ «да 2028 года», што справакавала пратэсты, якія працягваюцца ўжо 100 дзён. Фатографы RFE/RL у Грузіі дакумэнтуюць гэтыя падзеі з першага дня.
Палітычны аналітык і мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі аналізуе новыя наратывы беларускай прапаганды, тлумачыць, чаму прапагандысты сталі параўноўваць Трампа і Лукашэнку і спрабуюць выставіць апошняга палітыкам сусьветнага маштабу.
Былы палітвязень Аляксандар Бабіч расказаў Свабодзе, як ён гатуе паляндвіцу з памідорамі, каму больш падабаецца вострае і чаму ён ня хоча скарачаць час на сушку мяса.
Тое, што Аляксандар Лукашэнка імкнецца паўстаць перад сьветам у вобразе міратворца, — гісторыя ня новая. Яму даўно цесна ў вузкіх межах Беларусі, яго цягне на вялікую геапалітычную прастору. Бо ён лічыць сябе палітыкам сусьветнага маштабу.
Колькі ЗША, ЭЗ і іншыя саюзьнікі выдаткавалі на падтрымку Ўкраіны пасьля таго, як Расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне ў 2022 годзе?
На нарадзе аб цэнах Аляксандар Лукашэнка патрабаваў, каб айчынная гародніна была па кішэні беларусам. Глядзім, што даражэе найбольш і як гэта суадносіцца з ростам прыбыткаў.
У жывым этэры «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь разам з палітычным аналітыкам Ігарам Тышкевічам абмеркавалі інтэрвію Лукашэнкі блогеру Наўфалю.
Кітай стаў другім гандлёвым партнэрам Беларусі пасьля Расеі. Для Лукашэнкі разьвіваць адносіны з Кітаем стала ледзь ня маніяй. Дзьмітры Гурневіч паглядзеў на адносіны дзьвюх краінаў.
Украінскія пракуроры, заходнія юрыдычныя экспэрты і журналісты зьбіралі, дакумэнтавалі і каталягізавалі доказы, якія паказваюць на магчымыя ваенныя злачынствы Расеі. Афіцыйныя асобы кажуць, што праз тры гады пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Масквы ёсьць мноства доказаў.
Зьмены ў палітыцы ЗША ў дачыненьні да Ўкраіны і Эўропы закранаюць бясьпеку Літвы і іншых балтыйскіх краін. Як гэта адаб’ецца на рэгіёне і чым можна замяніць падтрымку Вашынгтона? Адказваюць літоўскія экспэрты.
Антон Пянькоўскі, амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, аналізуе, у якім вобразе Аляксандар Лукашэнка паспрабаваў паўстаць перад амэрыканскай аўдыторыяй, і камэнтуе шанцы афіцыйнага Менску стаць пасярэднікам у мірных перамовах.
У маладосьці служыў у КДБ, у 50 гадоў перайшоў на беларускую мову, адбыў арышт за акцыю, у якой ня ўдзельнічаў. Размова з 63-гадовым беларускім уцекачом Алесем Івановым, якога ў СІЗА называлі «беларускамоўным дзедам».
Журналістка Ксенія Луцкіна зьехала зь Беларусі разам з 14-гадовым сынам Мацьвеем. Пасьля чатырох гадоў турмы і вызваленьня летам 2024 году яна змагла пражыць на Радзіме толькі шэсьць месяцаў.
Беларускія ўлады ўжо 10 гадоў вядуць барацьбу з «сацыяльным утрыманствам». Спачатку гэта быў так званы «дармаедзкі падатак», цяпер — падвышаная аплата камунальных паслуг і пагрозы ад міліцыі.
Беларуская мастачка Леся Пчолка выдала кнігу «Descent into the Marsh», дзе параўнала пратэсты ў Беларусі і ў Ганконгу. У альбоме зьмешчаныя яе фатаздымкі, зробленыя ў 2020 годзе ў Менску, а таксама фатаздымкі з пратэстаў у Ганконгу.
Ці магчымае вызваленьне беларускіх палітвязьняў у абмен на зьняцьце амэрыканскіх санкцый? Якую палітыку будзе весьці адміністрацыя ЗША адносна рэжыму Лукашэнкі?
Не пакідае адчуваньне, што ў Белы дом вярнуўся знаёмы зь дзяцінства Дзядзька Сэм — шумны, не асабліва пераборлівы ў словах, грубаваты — і запусьціў свой усясьветны аўдыт, падобны да Ніцшавай «пераацэнкі ўсіх каштоўнасьцяў».
Большасьць беларусаў у Літве мае дазвол на жыхарства ў сувязі з працай. З гуманітарных прычынаў — толькі 961 чалавек.
Загрузіць яшчэ