Дата дня
30 сакавіка 1940 году, 85 гадоў таму, у вёсцы Папоўшчына Чэрыкаўскага раёну нарадзіўся Алесь Марачкін, беларускі мастак, жывапісец, пэдагог, грамадзкі дзяяч. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытуту (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1972, цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў). Член Саюза мастакоў (з 1977). Быў галоўным мастаком Мастацкага фонду. У 1988—1997 гадах працаваў у Беларускай акадэміі мастацтваў, загадваў катэдрай жывапісу. Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня мастацкай суполкі «Пагоня».
Гэты дзень у гісторыі
1814 — Саюзныя войскі антынапалеонаўскай кааліцыі ўвайшлі ў Парыж.
1856 — падпісаная мірная дамова, якая завяршыла Крымскую вайну Расеі зь Вялікай Брытаніяй, Францыяй і Турэччынай.
1867 — у Вашынгтоне падпісаная дамова, згодна зь якой ЗША набылі ў Расеі Аляску за 7,2 мільёна даляраў.
1981 — учынены замах на прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана.
У гэты дзень нарадзіліся
1746 — Франсіска Гоя, гішпанскі мастак.
1844 — Поль Вэрлен, францускі паэт.
1853 — Вінцэнт ван Гог, галяндзкі мастак.
1888 — Ян Цеханоўскі, нацыянальны дзяяч Заходняй Беларусі, пэдагог, дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі
1945 — Эрык Клэптан, адзін з найвыдатнейшых блюзавых гітарыстаў сьвету.
1953 — Валеры Масьлюк, тэатральны рэжысэр, паэт, адзін са стваральнікаў Беларускага Народнага Фронту.
У памяці
1689 — Казімір Лышчынскі, філёзаф зь Берасьця. За трактат «Пра неіснаваньне Бога» Лышчынскаму публічна адсеклі галаву, цела спалілі, а попелам стрэлілі з гарматы.
1890 — Іасафат Агрызка, беларускі выдавец, журналіст, грамадзка-палітычны дзеяч.
1992 — Вольга Церашчатава, мастацтвазнаўца, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку 1990-х гадоў.
2017 — Мікола Рыжы, вядомы беларускі ілюстратар і мастак філятэлістычнай прадукцыі.
Форум