З 2020 году зь Беларусі эмігравалі сотні тысяч чалавек. Сярод іх ёсьць пэнсіянэры, якія актыўна бралі ўдзел у пратэстах, а таксама і тыя, хто не пасьпеў зарабіць у Беларусі на пэнсію. Расказваем, як яе атрымаць за мяжой і на што можна разьлічваць.
28 лістапада прэм'ер-міністар Грузіі абʼявіў, што яго ўрад адкладзе перамовы аб уступленьні ў ЭЗ «да 2028 года», што справакавала пратэсты, якія працягваюцца ўжо 100 дзён. Фатографы RFE/RL у Грузіі дакумэнтуюць гэтыя падзеі з першага дня.
Палітычны аналітык і мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі аналізуе новыя наратывы беларускай прапаганды, тлумачыць, чаму прапагандысты сталі параўноўваць Трампа і Лукашэнку і спрабуюць выставіць апошняга палітыкам сусьветнага маштабу.
Былы палітвязень Аляксандар Бабіч расказаў Свабодзе, як ён гатуе паляндвіцу з памідорамі, каму больш падабаецца вострае і чаму ён ня хоча скарачаць час на сушку мяса.
Тое, што Аляксандар Лукашэнка імкнецца паўстаць перад сьветам у вобразе міратворца, — гісторыя ня новая. Яму даўно цесна ў вузкіх межах Беларусі, яго цягне на вялікую геапалітычную прастору. Бо ён лічыць сябе палітыкам сусьветнага маштабу.
Колькі ЗША, ЭЗ і іншыя саюзьнікі выдаткавалі на падтрымку Ўкраіны пасьля таго, як Расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне ў 2022 годзе?
На нарадзе аб цэнах Аляксандар Лукашэнка патрабаваў, каб айчынная гародніна была па кішэні беларусам. Глядзім, што даражэе найбольш і як гэта суадносіцца з ростам прыбыткаў.
У жывым этэры «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь разам з палітычным аналітыкам Ігарам Тышкевічам абмеркавалі інтэрвію Лукашэнкі блогеру Наўфалю.
Кітай стаў другім гандлёвым партнэрам Беларусі пасьля Расеі. Для Лукашэнкі разьвіваць адносіны з Кітаем стала ледзь ня маніяй. Дзьмітры Гурневіч паглядзеў на адносіны дзьвюх краінаў.
Украінскія пракуроры, заходнія юрыдычныя экспэрты і журналісты зьбіралі, дакумэнтавалі і каталягізавалі доказы, якія паказваюць на магчымыя ваенныя злачынствы Расеі. Афіцыйныя асобы кажуць, што праз тры гады пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Масквы ёсьць мноства доказаў.
Зьмены ў палітыцы ЗША ў дачыненьні да Ўкраіны і Эўропы закранаюць бясьпеку Літвы і іншых балтыйскіх краін. Як гэта адаб’ецца на рэгіёне і чым можна замяніць падтрымку Вашынгтона? Адказваюць літоўскія экспэрты.
Антон Пянькоўскі, амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, аналізуе, у якім вобразе Аляксандар Лукашэнка паспрабаваў паўстаць перад амэрыканскай аўдыторыяй, і камэнтуе шанцы афіцыйнага Менску стаць пасярэднікам у мірных перамовах.
У маладосьці служыў у КДБ, у 50 гадоў перайшоў на беларускую мову, адбыў арышт за акцыю, у якой ня ўдзельнічаў. Размова з 63-гадовым беларускім уцекачом Алесем Івановым, якога ў СІЗА называлі «беларускамоўным дзедам».
Журналістка Ксенія Луцкіна зьехала зь Беларусі разам з 14-гадовым сынам Мацьвеем. Пасьля чатырох гадоў турмы і вызваленьня летам 2024 году яна змагла пражыць на Радзіме толькі шэсьць месяцаў.
Беларускія ўлады ўжо 10 гадоў вядуць барацьбу з «сацыяльным утрыманствам». Спачатку гэта быў так званы «дармаедзкі падатак», цяпер — падвышаная аплата камунальных паслуг і пагрозы ад міліцыі.
Беларуская мастачка Леся Пчолка выдала кнігу «Descent into the Marsh», дзе параўнала пратэсты ў Беларусі і ў Ганконгу. У альбоме зьмешчаныя яе фатаздымкі, зробленыя ў 2020 годзе ў Менску, а таксама фатаздымкі з пратэстаў у Ганконгу.
Ці магчымае вызваленьне беларускіх палітвязьняў у абмен на зьняцьце амэрыканскіх санкцый? Якую палітыку будзе весьці адміністрацыя ЗША адносна рэжыму Лукашэнкі?
Не пакідае адчуваньне, што ў Белы дом вярнуўся знаёмы зь дзяцінства Дзядзька Сэм — шумны, не асабліва пераборлівы ў словах, грубаваты — і запусьціў свой усясьветны аўдыт, падобны да Ніцшавай «пераацэнкі ўсіх каштоўнасьцяў».
Большасьць беларусаў у Літве мае дазвол на жыхарства ў сувязі з працай. З гуманітарных прычынаў — толькі 961 чалавек.
Вершы на волі і вершы за кратамі розьняцца ня толькі і ня столькі месцам іх стварэньня. Часта ў турме яны становяцца адзіным спосабам кантакту зь дзецьмі, незаменным болесуцішальным лекам, містычнай повязьзю з рэчаіснасьцю.
У Вільні праходзіць штогадовы кніжны кірмаш, які традыцыйна зьбірае на адной пляцоўцы літаратараў, выдаўцоў і гандляроў кнігамі зь дзясяткамі тысяч аматараў літаратуры з усёй Літвы.
Пра што варта памятаць, падпісваючы дамовы з дыктатарскімі рэжымамі? Галоўнае — ніколі нельга быць упэўненымі, што дыктатар зьбіраецца выконваць тое, пад чым ставіць свой подпіс.
Як жывецца, сьпяваецца, пішацца і малюецца ў эміграцыі культаваму беларускаму сьпеваку, мастаку, літаратару, лідэру шматлікіх музычных праектаў Лявону Вольскаму? І што рабіць, калі «чаканьне дастала»? Пра гэта мы гаворым з самім Лявонам напярэдадні ягонага канцэрту ў Празе і Брне.
У Беларусі новы віток затрыманьняў і судоў паводле «народнага» 342-га артыкула за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 году. Тэрмін прыцягненьня да адказнасьці за яго можа скончыцца да канца 2025-га. Разьбіраліся зь юрыстамі, чаму ўлады ня могуць спыніцца.
Як мянялася стаўленьне да Лукашэнкі ў Расеі ды іншых суседніх краінах на працягу апошніх гадоў?
Беларуска Людміла Паўлоўская ў эміграцыі захварэла на рак маткі. Яна расказала Свабодзе, якія мары ажыцьцявіла пасьля атрыманьня дыягназу, як перажывала выпадзеньне валасоў і як ёй цяпер гаварыць пра дзяцей.
Што стаіць за пагадненьнем аб рэдказямельных мэталах, якое рыхтуецца паміж ЗША і Ўкраінай, і ці ёсьць падобныя карысныя выкапні ў Беларусі? Якая роля Беларусі на чацьвертым годзе вайны Расеі супраць Украіны? Як Гардон адрэагаваў на тое, што ў Беларусі ягоныя сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі»?
Навукоўцы Беларускай акадэміі навук цягам дзесяцігодзьдзяў спрабавалі зьвярнуць увагу ўладаў на «жывое золата», якое ляжыць на паверхні і патрабуе мінімальнага ўдзелу геолягаў дзеля яго здабычы і перапрацоўкі. Але ўлады не лічылі патрэбным інвэставаць нават мінімальныя сумы ў дасьледаваньні
Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў выступіў на штогадовай Канфэрэнцыі ААН у пытаньнях раззбраеньня ў Жэнэве. У выступе ён выклаў некалькі спрэчных тэзаў, якія разыходзяцца з рэчаіснасьцю.
24 лютага 2022 году ва Ўкраіне пачалася паўнавартасная вайна. Праз тры дні пасьля яе пачатку, у дзень галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмене Канстытуцыі, беларусы масава выйшлі на пратэст. Расказваем, які ён быў.
Сям’я крытыка Крамля Барыса Нямцова падзялілася ўспамінамі ягонай маці — праз 10 гадоў пасьля таго, як расейскі палітык быў застрэлены на Маскварэцкім мосьце. У інтэрвію, якое запісала дачка Нямцова, яго маці Дзіна апісвае палітычнае абуджэньне свайго сына.
Стаўка па крэдытах на нерухомасьць у Беларусі вырасла на 2,5%. На думку рыэлтараў, гэта зьнізіць попыт на кватэры і цэны на жытло. Зьмены ў аўтамабільным крэдытаваньні ўжо сталі прычынай таго, што расейская Lada пацясьніла беларускі Beldgee.
Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Адкуль у іх ДНК балканскі сьлед? Якога ўплыву ў генах беларусаў больш — балцкага, паўночнага ці паўднёвага? І ці ўплывае генагеаграфія на гісторыю народу?
Жонка нядаўна вызваленага журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка Алеся Рак расказала, як сям’я перажыла 3 гады і 3 месяцы бяз мужа і бацькі.
У сацыяльных сетках цяпер праводзіцца кампанія «Каханьне — мая рэлігія», накіраваная на зьмяненьне грамадзкага ўспрыманьня ЛГБТК+ супольнасьці ў Беларусі. Частка кампаніі — відэагісторыі пра каханьне, у тым ліку вядомай баскетбалісткі Кацярыны Сныцінай і яе жонкі Надзі.
Падобна, што Трамп пераглядае амэрыканска-расейскія адносіны па Ўкраіне. Ужо зь першага раўнду перамоваў выключылі Кіеў, і зьявілася занепакоенасьць, што Вашынгтон і Масква могуць паспрабаваць заключыць угоду цераз галовы і ўкраінцаў, і Эўропы, піша Натан Годж.
Інстытут сацыялёгіі правёў ацэнку чытацкіх пераваг і падзяліўся вынікамі. Разьбіраемся з чытачамі, літаратарамі і выдаўцамі, ці можна верыць афіцыйнай статыстыцы.
Чаму арыштаваную ў Беларусі армянскую блогерку выслалі ў Армэнію на самалёце, які выкарыстоўвае сям’я Лукашэнкі? Якая ў гэтым роля армянскага алігарха Царукʼяна? Ці ёсьць небясьпека, што Армэнія цяпер выдасьць Лукашэнку беларускіх актывістаў?
Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў упершыню ў статусе міністра наведаў Эўропу. Ягоны выступ на сэсіі Рады правоў чалавека ААН у Жэнэве быў у пэўным сэнсе праграмным і канцэптуальным.
У Беларусі ёсьць 4669 вольных працоўных месцаў для прадаўцоў, празь іх недахоп ужо закрываюцца ўстановы. Каго яшчэ не хапае і да чаго гэта прывядзе.
Апошнім часам часта гучыць пытаньне: ці вырве Трамп Лукашэнку з абдымкаў Пуціна? Тут адразу ж узьнікае іншае пытаньне: а ці зьбіраецца амэрыканскі прэзыдэнт увогуле гэта рабіць?
Польшча вярнула на стол прапанову, якая дазволіць Эўрапейскаму Зьвязу ўводзіць санкцыі адносна транспартных апэратараў, якія, на думку блёка, «спрыяюць гандлю людзьмі ці кантрабандзе мігрантаў у сувязі зь незаконным уездам у ЭЗ або ўдзельнічаюць у гэтым».
У Беларусі кожны год фіксуецца каля 80 тысяч выпадкаў гвалту ў сям’і, у тым ліку ў дачыненьні да непаўналетніх. Расказваем, як бацькоў караюць за гэта і якім чынам гвалт над дзецьмі ўплывае на іхную будучыню.
Ці стала Беларусь расейскім вайсковым палігонам? Што зрабілі беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне? Як шмат беларусаў атрымалі прышчэпку ад «русского мира»? І ці плённа чакаць так званага «акна магчымасьцяў»?
Падвялі вынікі першай незалежнай народнай прэміі «Бізон Гіґс» у галіне дакладных і прыродазнаўчых навук сярод беларускіх навукоўцаў. Перамог спэцыяліст у галіне анкалёгіі.
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
Сёньня спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэньня апошняга Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Часам для яго быў галоўны ня столькі зьмест, колькі гульня гукаў, словаў, рытмаў, і ў гэтым ягоная паэзія была сугучная самым сьмелым і творча-нечаканым усясьветным авангардным творам ХХ ст.
Загрузіць яшчэ