Марк Кэрні запрасіў прэзыдэнта Украіны на саміт «Вялікай сямёркі» 15-17 чэрвеня ў правінцыі Альбэрта.
Якія доказы, што рэзыдэнцыя «Краснасельскае» за дзясяткі мільёнаў даляраў з трыма дамамі на агульнай плошчы 11 гектараў сапраўды належыць Лукашэнку? Колькі беларускіх камэрцыйных прадпрыемстваў бяруць удзел у пастаўках зброі Расеі і абыходзе санкцыяў?
Міністрам замежных спраў краін Эўразьвязу не ўдалося дасягнуць пагадненьня па пакеце дапамогі Ўкраіне на суму 40 мільярдаў эўра.
Лукашэнка ў Маскве адначасова разважаў пра неабходнасьць змаганьня за справядлівы сьвет і вітаў права вялікіх дзяржаў ствараць міжнародную сыстэму пад свае патрэбы і інтарэсы. Ён не ўсьведамляе іх узаемавыключнасьць. Бо такі ягоны палітычны стыль і асаблівасьці сьвядомасьці.
Паводле прэм’ера Індыі, Украіна можа весьці перамовы з саюзьнікамі, але гэта не прынясе плёну. «Рашэньне будзе дасягнутае толькі тады, калі і Ўкраіна, і РФ сядуць за стол перамоваў», — заявіў Нарэндра Модзі.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё правёў тэлефонную размову зь міністрам замежных спраў Вугоршчыны Пэтэрам Сіярта, пераканаўшы яго не блякаваць працяг санкцый Эўразьвязу супраць Расеі, паведамляюць крыніцы Politico.
У Менскім гарадзкім судзе агучылі прысуд палітзьняволенаму Масатосі Наканісі — сем гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 500 базавых велічыняў (21 тысяча рублёў).
Улады Беларусі выкарыстоўваюць абвінавачаньні па «тэрарыстычных артыкулах» Крымінальнага кодэксу супраць іншадумцаў, актывістаў і тых, хто падтрымлівае Ўкраіну, заявілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна».
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Міністры замежных справаў краін Эўразьвязу на пасяджэньні ў Брусэлі 17 сакавіка абмяркоўваюць, акрамя вайны ва Ўкраіне і сытуацыі на Блізкім Усходзе, сытуацыю вакол Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода. Кіраўнікі МЗС Літвы і Чэхіі выказалі журналістам падтрымку.
Пераход «Патэрніекі – Грыгараўшчына» закрывалі праз групу мігрантаў.
Цяпер Саакашвілі ўжо адбывае шасьцігадовы тэрмін. Прысуды яму раней вынесьлі ў дзьвюх іншых справах — аб памілаваньні забойцаў Сандро Гіргуліяні і аб пабіцьці дэпутата Валеры Гелашвілі.
Абмежаваньні будуць доўжыцца пяць тыдняў.
У сувязі з пажарам затрымалі 20 чалавек.
Ідзецца пра 35 краін у рамках «кааліцыі ахвочых».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зьбіраецца паразмаўляць з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у аўторак, 18 сакавіка.
Палітзьняволеная Антаніна Канавалава, давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, пакінула Беларусь.
Спэцпрадстаўнік Трампа выказаў меркаваньне, што пазыцыі Вашынгтону і Масквы «збліжаюцца».
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала інфармацыю пра скарачэньні ў Агенцтве глябальных мэдыя ЗША, якое адказвае за Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа.
Каардынацыйная рада (КР) прыняла зварот аб уключэньні грамадзян Беларусі ў сьпісы на абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расеяй.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё і міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў правялі тэлефонныя перамовы. Пра гэта паведамляе Дзярждэпартамэнт.
Міністар замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі пракамэнтаваў інфармацыю пра скарачэньне ў Агенцтве глябальных мэдыя ЗША, якое апякуецца Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа.
Пасьля масавых вулічных пратэстаў у сэрбскай сталіцы ў суботу прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч прызнаў «велізарную нэгатыўную энэргію і гнеў», накіраваныя на ўлады краіны, і паабяцаў, што «нам давядзецца памяняцца».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у суботу аддаў загад нанесьці маштабныя ваенныя ўдары па хусітах у Емэне ў сувязі з нападамі гэтай групоўкі на суднаходства ў Чырвоным моры.
Прэм’ер-міністар Вэнгрыі Віктар Орбан у суботу паабяцаў прыняць жорсткія меры ў дачыненьні да палітыкаў і журналістаў, якія атрымліваюць замежнае фінансаваньне, і зноў выключыў членства Украіны ў ЭЗ, актывізаваўшы сваю кампанію па выбарах, якія павінны адбыцца праз год.
Брытанія не падтрымлівае ідэю распаўсюджваньня ядзернай зброі ў Эўропе, заявіў Стармэр на прэс-канфэрэнцыі па выніках онлайн саміту.
За гады кіраваньня Лукашэнкі Канстытуцыю зьмянялі так, каб канцэнтраваць уладу ў ягоных руках. Спачатку ён атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы і магчымасьць кіраваць пажыцьцёва, а затым замацаваў страхоўку на выпадак сыходу, забясьпечыўшы сабе недатыкальнасьць і ўплыў праз новыя структуры.
«Сутнасьць Канстытуцыі — абараняць грамадзянаў ад паліцэйскага свавольства, гарантаваць зьмяняльнасьць улады і свабоду слова. Аднак рэжым гадамі ператвараў асноўны закон у зручны інструмэнт — перапісваў, ігнараваў і выкарыстоўваў супраць народу», — напісала Сьвятлана Ціханоўская ў тэлеграм-канале.
Цяперашняя ўвага да Грэнляндыі — гэта толькі апошні этап у больш чым 150-гадовых амбіцыях Вашынгтона па авалоданьні тэрыторыяй
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на нарадзе з чальцамі Рады бясьпекі РФ адрэагаваў на просьбу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа праявіць літасьць да ўкраінскіх вайскоўцаў, якія, паводле Трампа, апынуліся ў «кепскай і ўразьлівай сытуацыі» ў Курскай вобласьці Расеі.
На пачатак 2025 году ў Беларусі было 23.190 населеных пунктаў — на 6,5% менш ( — 1.607), чым на пачатак 1995-га (24.794), вынікае з праведзенага агенцтвам «Позірк» аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Чаму Аляксандар Лукашэнка зацягвае з інаўгурацыяй амаль да апошняга? Ці можна сказаць што ў сваёй прамове ў Маскве ён бараніўся ад паглынаньня Беларусі Расеяй і ад увядзеньня адзінай валюты? Як паўплываюць на Беларусь перамовы паміж ЗША і Расеяй?
Улады Літвы могуць разгледзець магчымасьць унясеньня зьменаў у Канстытуцыю краіны ў выпадку зьяўленьня рэальных прапановаў ад саюзьнікаў наконт разьмяшчэньні ядзернай зброі. Аб гэтым заявіла сёньня літоўская міністар абароны краіны Довіле Шакалене.
Зрабіць больш строгімі абмежаваньні для беларусаў, апісаныя ў прадстаўленым літоўскім МЗС законапраекце аб падаўжэньні нацыянальных санкцыяў, прапанаваў старшыня кансэрватыўнай партыі «Зьвяз Айчыны — Хрысьціянскія дэмакраты Літвы» Лаўрынас Кашчунас.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што 13 сакавіка прайшлі «вельмі добрыя і прадуктыўныя» перамовы з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.
Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў, выступаючы ў Савеце Фэдэрацыі Расеі, перадае РИА-Новости.
Палітзьняволены Ўладзімер Гундар ня мае адной нагі вышэй калена. На прагулкі ён выходзіць на мыліцах.
У 2012 годзе дамову ад імя Беларусі падпісаў тагачасны пасол Беларусі Валянцін Вялічка, ад імя Ўкраіны — прадстаўнік ураду Віктара Януковіча — першы намесьнік міністра адукацыі і навукі, моладзі і спорту Яўген Суліма.
У Гомлі выставілі на аўкцыён гандлёвае памяшканьне мэдычнага цэнтру «Новы зрок», а таксама некалькі аўтамабіляў гэтай кампаніі.
У Эўрапейскім парлямэнце прайшла ўжо трэцяя акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязьняў.
Дэталі пазыцыі Пуціна не агучваюцца. Але перад гэтым на прэсавай канфрэнцыі ён сказаў, што Расея ў прынцыпе згодная з амэрыканскімі прапановамі спыніць баявыя дзеяньні, але дамова павінна «прывесьці да доўгатэрміновага міру і зьліквідаваць першапрычыны крызісу».
Агульная сума, выплату якой адтэрмінавалі, складае каля 800 мільёнаў у даляравым эквіваленце.
Загінуў Дзям’ян Ганул — заснавальнік і кіраўнік ГА «Вулічны фронт», удзельнік «Рэвалюцыі годнасьці» 2014 году.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што пры будаўніцтве так званай «саюзнай дзяржавы» ня варта дабівацца аб’яднаньня Расеі і Беларусі ў адной дзяржаве.
Чатырох расейцаў выключылі з санкцыйнага сьпісу ЭЗ на патрабаваньне Вугоршчыны.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь, як і Расея, падтрымлівала кандыдатуру Дональда Трампа на выбарах прэзыдэнта ЗША.
Расея аднаўляе антыбрытанскую рыторыку віктарыянскай эпохі і абвінавачвае Лёндан у падрыве мірных намаганьняў ва Ўкраіне, піша агенцтва Reuters.
Вайсковае ведамства Беларусі ажыцьцяўляе «спонсарскую» дапамогу манастыру на падставе дамовы, падпісанай у 2021 годзе. З таго часу Міністэрства абароны перадавала дапамогу манастыру тройчы.
У Фінляндыі лідэра групоўкі «Русіч» Яна Пятроўскага пакаралі пажыцьцёвым тэрмінам за ўчыненьне ваенных злачынствах ва Ўкраіне.
У 2017 годзе Беларусь і Расея падпісалі пратакол пра абмен зьвесткамі аб «невыязных» беларусах і расейцах, але абмен інфармацыяй аб іншаземцах ня быў унармаваны, хоць беларускія памежнікі адмаўлялі ім ува ўезьдзе — найперш грамадзянам Украіны.
Загрузіць яшчэ