Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што амэрыканская дэлегацыя сустрэнецца з расейскай ужо сёньня ці заўтра.
Прэзыдэнт ЗША абвясьціў пра новыя меры супраць Канады ў адказ на ўведзены канадзкай правінцыяй Антарыё 25-працэнтны падатак на электраэнэргію для Злучаных Штатаў.
11 сакавіка Канстытуцыйны суд Румыніі адхіліў апэляцыю прарасейскага палітыка Кэліна Джарджэску на рашэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая 9 сакавіка адмовілася рэгістраваць ягоную кандыдатуру для прэзыдэнцкіх выбараў у траўні.
Супрацоўнікі Службы дзяржаўнай бясьпекі (СДБ) Латвіі затрымалі эстонца і ўкраінца па падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Расеі, паведамляе латвійскае агенцтва LETA.
Украінскія вайскоўцы ў ноч на 11 сакавіка нанесьлі сэрыю ўдараў па «шэрагу стратэгічных аб'ектаў Расейскай Фэдэрацыі, якія ўдзельнічаюць у падтрымцы ўзброенай агрэсіі супраць Украіны».
Сьвятлана Ціханоўская спадзяецца, што Беларусь у будучыні зойме сваё месца ў Эўрапарлямэнце. Аб гэтым яна заявіла, выступаючы на адкрыцьці пленарнага пасяджэньня Эўрапарлямэнту.
Новы комплекс пабудавалі «ў сувязі з новымі рызыкамі з боку сумежнай дзяржавы».
Праект стварэньня беларускага порту ў расейскім Прымор’і адкладзены зь фінансавых прычынаў.
Выбары плянуюць упершыню пасьля перавароту 2021 году.
Упраўленьне па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю Харватыі завяршыла расьсьледаваньне і перадала ў акруговы суд Рыекі справу паводле абвінавачаньня трох грамадзян Беларусі 1999, 1989 і 1994 гадоў нараджэньня ў арганізацыі незаконнага перамяшчэньня мігрантаў.
Шон Каран ахоўваў Трамп падчас леташняй спробы замаху на перадвыбарчым мітынгу.
У аўторак 11 сакавіка дэлегацыі ЗША і Ўкраіны сустракаюцца ў Джыдзе для перамоваў.
Курманбек Бакіеў прыбыў у Беларусь на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі і атрымаў беларускае грамадзянства.
У Літве адзначаюць тры даты, зьвязаныя з усталяваньнем дзяржаўнасьці і незалежнасьці.
Расейскі дыплямат, якога прымусілі ціха пакінуць Брусэль праз абвінавачаньні ў шпіянажы, вылучаны на ключавую кіроўную пасаду ў АБСЭ.
Гэта вызіт у адказ на прыезд у Менск фэльдмаршала і вярхоўнага галоўнакамандуюча Лібійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) Халіфа Хафтара.
Украінскі бок не пацьвярджае атаку.
Ультраправы прарасейскі палітык Кэлін Джарджэску ўвечары 10 сакавіка падаў у Канстытуцыйны суд Румыніі апэляцыю на рашэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая 9 сакавіка адмовілася рэгістраваць кандыдатуру Джарджэску на прэзыдэнцкіх выбарах.
Кабінэт міністраў і парлямэнт Даніі дамовіліся аб адпраўцы дацкіх войскаў ва Ўкраіну для кантролю за магчымым перамір’ем з Расеяй, піша мясцовае выданьне DR са спасылкай на міністра замежных спраў Даніі Лярса Леке Расмусэна і віцэ-прэм’ера, міністра абароны Траэльса Люнда Поульсэна.
Паведамляецца, што лібійскія вайскоўцы праходзілі ў Беларусі курсы падвышэньня кваліфікацыі.
Да чаго варта рыхтавацца беларусам пасьля прызначэньня новага прэм’ер-міністра і старшыні Нацбанку Беларусі? Ці можна чакаць зьменаў у эканамічным курсе і ці захаваецца рыначны абменны курс валют?
Прадстаўнікі Ўкраіны на перамовах з ЗША ў Саудаўскай Арабіі маюць намер прапанаваць частковае спыненьне агню з Расеяй. Украінскі бок спадзяецца, што прагрэс у перамовах прымусіць Вашынгтон адмяніць сваё рашэньне аб прыпыненьні абмену выведнымі дадзенымі і паставак вайсковай дапамогі.
Пра гэта піша аналітык Радыё Свабода Рэйд Стэндыш.
Аб’яднаны пераходны кабінэт (АПК) абмеркаваў з прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы паскарэньне тэрмінаў легалізацыі беларусаў і павелічэньне тэрмінаў дзеяньня трэвэл-дакумэнтаў.
Лукашэнка ў сваёй кадравай палітыцы кіруецца прынцыпам, паводле якога чыноўнік не павінен доўгі час заставацца на ключавой пасадзе.
Расейскія ўлады вышлюць двух брытанскіх дыпляматаў. ФСБ абвінаваціла іх у «выведна-падрыўной працы, якая пагражае бясьпецы РФ», паведамляе Расейская служба Радыё Свабода.
Найбольшымі экспартэрамі ўзбраеньня ў 2020–2024 гадах былі ЗША, Францыя і Расея, а імпартэрамі — Украіна, Індыя і Катар.
Аб выніках візыту паведаміла выданьне Mizzima News Media, якое асьвятляе падзеі ў М'янме з-за мяжы.
Кіраваць урадам Лукашэнка прызначыў старшыню Менскага аблвыканкама Аляксандра Турчына, новым старшынём Нацбанку прызначылі Рамана Галоўчанку, які да гэтага часу кіраваў урадам.
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Наступны прэм’ер-міністар Канады Марк Карні, які зьменіць на пасадзе Джастына Трудо, справіўся зь фінансавым крызісам, затым з Brexit, а зараз яго чакае гандлёвая вайна Трампа, піша AP.
У ЗША фінансавы год пачынаецца з 1 кастрычніка і працягваецца да 30 верасьня.
Ягоныя прыхільнікі выйшлі на пратэст.
Расейскія войскі 8 сакавіка выкарысталі газаправод для нанясеньня ўдару з тылу па ўкраінскіх сілах у Курскай вобласьці. Пасьля гэтага Мінабароны Расеі заявіла пра выцясьненьне байцоў Узброеных сіл Украіны зь некалькіх населеных пунктаў вобласьці — ва Ўкраіне гэтых заяваў не камэнтавалі.
Прэзыдэнтка Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен падчас прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі 9 сакавіка прызнала, што ў Эўразьвязу ўзьніклі пэўныя рознагалосьсі ў поглядах з ЗША, але запэўніла, што ЗША застануцца саюзьнікам Эўразьвязу.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на наступным тыдні прыме зь візытам Аляксандра Лукашэнку, паведаміў расейскі прапагандыст Павел Зарубін у эфіры тэлеканала «Россия 1». Дату сустрэчы ён не назваў.
9 сакавіка каля амбасады Беларусі ў Вільні прайшоў мітынг з нагоды другой гадавіны ўтрыманьня палітзьняволенага Сяргея Ціханоўскага бяз сувязі з вонкавым сьветам і супраць рэпрэсіяў у Беларусі.
Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хамэнэі заявіў, што ня будзе весьці перамовы з «агрэсіўнымі ўрадамі». Гэта адбылося на наступны дзень пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп аб’явіў, што накіраваў яму ліст. Пра гэта паведамляе іранская служба Радыё Свабода — Radio Farda.
У Беларусі цяпер 154 палітзьняволеныя жанчыны. Праваабаронцы «Вясны» да сьвята 8 сакавіка прэзэнтавалі агляд парушэньняў правоў жанчын у месцах няволі ў Беларусі з 2020-га па канец 2024 году.
Рашэньне ЗША прыпыніць дапамогу Ўкраіне зьвесткамі разьведкі сур’ёзна падарве здольнасьць Кіева абараніць сябе ад Расеі, але гэта не азначае канец ваенных намаганьняў Украіны, заявілі чыноўнікі і аналітыкі.
Навошта рэжым Лукашэнкі пасьлядоўна выціскае за мяжу нават тых, хто ніякай рэальнай пагрозы для ўстойлівасьці дзейнай улады не нясе, знакавай асобай не зьяўляецца, на грамадзкія настроі не ўплывае і ўплываць ня можа?
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў журналістам у Белым доме 7 сакавіка, што ён па-ранейшаму верыць, што прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін хоча міру.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у пятніцу распавёў, што зьвярнуўся зь лістом да вярхоўнага лідэра Ірану аяталы Алі Хамэнэі.
6-7 сакавіка ў Рыме прайшла другая канфэрэнцыя Альянсу парлямэнцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» пад назвай «Правы і аўтарытарызм — кейс Беларусі». Падчас яе абмяркоўвалі, як захаваць Беларусь у міжнародным парадку дня і як супрацьстаяць ролі Лукашэнкі ў вайне Расеі супраць Украіны.
Шэраг каляўладных Тэлеграм-каналаў 7 сакавіка заявілі пра ўзлом рэсурсаў арганізацыі былых сілавікоў BelPol. Прадстаўнік арганізацыі Ўладзімер Жыгар пракамэнтаваў гэтыя заявы для Радыё Свабода.
Пра гэта прэм’ер-міністар Польшчы заявіў, выступаючы ў парлямэнце.
Злучаныя Штаты паведамілі пра арышт падазраванага ў арганізацыі нападу на падмаскоўную канцэртную залю «Крокус Сіці Хол».
Старонку ў Instagram беларускага палітыка, экс-кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году і былога палітвязьня Андрэя Дзьмітрыева ўключылі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Загрузіць яшчэ