Расея прапанавала Беларусі пабудаваць на яе тэрыторыі завод па вытворчасьці бесьпілётнікаў. Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Максім Арэшкін падчас выставы расейскіх дронаў, якую наведаў Аляксандар Лукашэнка.
Тое, што Аляксандар Лукашэнка імкнецца паўстаць перад сьветам у вобразе міратворца, — гісторыя ня новая. Яму даўно цесна ў вузкіх межах Беларусі, яго цягне на вялікую геапалітычную прастору. Бо ён лічыць сябе палітыкам сусьветнага маштабу.
На спэцыяльным пасяджэньні Эўрапейскай рады ў Брусэлі выступіць прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Генэральная пракуратура Літвы перадала ў суд крымінальную справу, у якой дваіх грамадзян Літвы абвінавачваюць у шпіянажы на карысьць Беларусі. Яны самі прапанавалі супрацоўнічаць зь беларускай выведкай, а адзін зь іх мэтанакіравана інфільтраваўся ў літоўскі Саюз стралкоў.
Першая ў 2025 годзе праверка баявой гатоўнасьці Ўзброеных сіл Беларусі праходзіць з 3 лютага.
6-7 сакавіка ў Рыме праходзіць другая сустрэча альянсу парлямэнцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь». Удзельнік сустрэчы Анатоль Лябедзька лічыць, што «галоўная задача форума — трымаць беларускае пытаньне ў міжнародным парадку дня».
Колькі ЗША, ЭЗ і іншыя саюзьнікі выдаткавалі на падтрымку Ўкраіны пасьля таго, як Расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне ў 2022 годзе?
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што спыненьне абмену выведнай інфармацыяй паміж ЗША і Ўкраінай нашкодзіць украінскім магчымасьцям абараняць сваю тэрыторыю, вайсковыя і цывільныя аб’екты ад пастаянных расейскіх абстрэлаў.
За апошнія гады міжнародныя банкі спынілі фінансаваньне інвэстыцыйных праектаў у Беларусі «на суму больш за 18,8 млн эўра», гаворыцца ў артыкуле загадчыцы сэктару інвэстыцыйнай палітыкі Інстытуту эканомікі НАН Беларусі Марыі Саломкі.
5 сакавіка 1940 году Палітбюро ЦК ВКП(б) ухваліла рашэньне аб расстрэле ваеннапалонных польскіх афіцэраў, якія знаходзіліся ў савецкіх турмах.
Валожынская раённая газэта «Працоўная слава» паведаміла, што ў рамках акцыі «Сябруем з законам!» супрацоўнікі інспэкцыі ў справах непаўналетніх Валожынскага РАУС арганізавалі вучням з розных школ раёну экскурсію ў Менск.
Адпаведнае рашэньне агучыў кіраўнік чэскага ўраду Пэтэр Фіяла.
Прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду не прыняла даверчыя граматы ад пасла РФ Алега Озерава, прызначанага летась ў верасьні. У МЗС РФ 5 сакавіка выклікалі пасла Малдовы і ўручылі яму ноту з патрабаваньнем растлумачыць «прычыны парушэньня» палажэньняў Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных зносінах.
У жывым этэры «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь разам з палітычным аналітыкам Ігарам Тышкевічам абмеркавалі інтэрвію Лукашэнкі блогеру Наўфалю.
Кітай стаў другім гандлёвым партнэрам Беларусі пасьля Расеі. Для Лукашэнкі разьвіваць адносіны з Кітаем стала ледзь ня маніяй. Дзьмітры Гурневіч паглядзеў на адносіны дзьвюх краінаў.
Гэта робіцца, каб пакінуць за кратамі і псыхалягічна зламаць чалавека, перакананы былы палітвязень Леанід Судаленка.
Антон Пянькоўскі, амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, аналізуе, у якім вобразе Аляксандар Лукашэнка паспрабаваў паўстаць перад амэрыканскай аўдыторыяй, і камэнтуе шанцы афіцыйнага Менску стаць пасярэднікам у мірных перамовах.
У штогадовай справаздачы «Свабода прэсы ў Эўропе: час пераламаць сытуацыю» Плятформы па ўмацаваньні абароны журналістыкі і бясьпекі журналістаў гаворыцца пра працяг рэпрэсіяў супраць незалежных мэдыя і журналістаў у Беларусі і пра цяжкасьці, зь якімі сутыкаюцца журналісты ў вымушанай эміграцыі.
Беларусь атрымлівае гранты Глябальнага фонду на прафіляктыку і лячэньне ВІЧ і тубэркулёзу з 2007 году.
Пятага сакавіка журналісты спыталі Пяскова пра стаўленьне Крамля да паведамленьня аб лісьце Зяленскага Трампу, у якім выказваецца гатоўнасьць Украіны да найхутчэйшых перамоваў аб «трывалым міры».
4 сакавіка Польшча ўвяла санкцыі супраць беларускага прадпрыемства «МетаТрэйдынгПрам», якое займаецца пастаўкамі карбаміду (мачавіны) у Польшчу.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Беларусам стала складаней атрымаць гуманітарную візу ў Польшчы. Іх масавай выдачы, як раней, больш ня будзе, паведамляе Rzeczpospolita. МЗС Польшчы зьмяніла прынцыпы выдачы гуманітарных візаў беларусаў.
4 сакавіка мэр італьянскай Балёньні Матэо Лепорэ прысвоіў ганаровае грамадзянства горада беларускай дэмакратычнай лідэрцы Сьвятлане Ціханоўскай.
Уначы 5 сакавіка ангельскамоўны блогер Марыё Наўфаль апублікаваў на плятформе Х інтэрвію зь кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Пастамі Наўфаля часта дзеліцца самы заможны чалавек плянэты Ілан Маск, кіраўнік агенцтва эфэктыўнасьці ўраду ЗША і блізкі саюзьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 4 сакавіка выступіў са стохвіліннай прамовай перад абедзьвюма палатамі Кангрэсу Злучаных Штатаў. Трамп сярод іншага заявіў, што прэзыдэнт Украіны Зяленскі напісаў яму, што гатовы да перамоваў з Расеяй аб спыненьні вайны ва Ўкраіне.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і Ўкраіна плануюць падпісаць пагадненьне аб карысных выкапнях найбліжэйшым часам. Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на чатыры крыніцы, блізкія да сытуацыі.
Кітай, Канада і Мэксыка адказалі на новыя мыты ЗША, якія ўступілі ў адносінах да іх у сілу 4 сакавіка. Тарыфы на тавары з Канады і Мэксыкі склалі 25%, а на кітайскія — вырасьлі з 10% да 20%.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі апублікаваў пост з ацэнкай свайго візыту ў Белы дом 28 лютага. Ён заявіў, што сустрэча «прайшла ня так, як меркавалася» і выказаў гатовасьць сесьці за стол перамоваў «як мага хутчэй».
Парлямэнт Грузіі ў аўторак, 4 сакавіка, прыняў у першым чытаньні новы законапраект аб «замежных агентах», які, паводле слоў яго аўтара, дэпутата ад «Грузінскай мары» Арчыла Гардуладзэ, стаў перакладам амэрыканскага Foreign Agents Registration Act.
Чэхія перастала атрымліваць расейскую нафту па нафтаправодзе «Дружба», паведамляе нацыянальны апэратар MERO. Прычыны спыненьня паставак невядомыя.
У Сэрбіі падчас пасяджэньня Народнай скупшчыны (парлямэнту) апазыцыйныя дэпутаты запалілі каляровыя дымавыя шашкі і разгарнулі банэр з надпісам «Сэрбія паўстае, каб зрынуць рэжым». У выніку здарэньня тры чалавекі пацярпелі, паведамляе балканская служба Радыё Свабода.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вечарам у аўторак (у 5.00 раніцы серады па беларускім часе) выступіць са зваротам да сумеснай сэсіі Кангрэсу ЗША — першым з моманту свайго ўступленьня на пасаду ў студзені.
Раней закон, які ратыфікуе дамову Расеі і Беларусі аб гарантыях бясьпекі ў рамках саюзнай дзяржавы дзьвюх краінаў, падпісаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Такім чынам, працэс ратыфікацыі дамовы завершаны з абодвух бакоў.
Аляксандар Лукашэнка сфармаваў новы ўрад, які ў рэальнасьці вельмі падобны да старога. Новых постацяў там — адзінкі. Прычым урад сфармаваны без фармальнай інаўгурацыі самога Лукашэнкі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыпыніў усю вайсковую дапамогу Ўкраіне пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у Белым доме на мінулым тыдні, паведамляюць амэрыканскія СМІ са спасылкай на прадстаўніка Белага дома. «Настоящее время» сабрала рэакцыі экспэртаў.
Cёмыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся на фоне «глыбокага крызісу правоў чалавека, выкліканага рэпрэсіямі пасьля мірных пратэстаў супраць фальсыфікацый на папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах», гаворыцца ў фінальнай экспертнай справаздачы кампаніі па назіраньні «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
4 сакавіка Дзярждума Расеі ратыфікавала два дакумэнты, якія датычацца дзяржаўных крэдытаў, прадстаўленых Расеяй Беларусі. Яны прадугледжваюць адтэрміноўкі па выплатах.
«Мы разьлічваем на дапамогу ЗША», — сказаў украінскі прэм'ер Дзяніс Шмыгаль.
«Надыходзіць новая эра, Эўропа сутыкаецца зь відавочнай і рэальнай небясьпекай у маштабах, якіх ніхто з нас ня бачыў у сваім жыцьці», — гаворыцца ў лісьце Ўрзуля фон дэр Ляен краінам – сябрам Эўразьвязу.
Былы зьняволены з палітычных матываў ужо выехаў зь Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка паставіў перад беларускімі спэцыялістамі пытаньне аб наяўнасьці ў краіне радовішчаў рэдказямельных мэталаў.
Лідэры ЭЗ 6 сакавіка зьбіраюцца на спэцыяльны саміт, каб абмеркаваць працяг падтрымкі Ўкраіны і эўрапейскай абароны.
Суд адбываўся ў адкрытым рэжыме. На ім прысутнічалі каля 10 маладых людзей прызыўнога ўзросту.
Адпаведных указаў аб іх прызначэньні пакуль не абнародавалі.
Супрацоўнікам «Белмытсэрвісу», у якіх ёсьць сваякі за мяжой, кіраўніцтва дае падпісваць дакумэнт аб «патэнцыйнай зацікаўленасьці» імі замежных спэцслужбаў, паведаміла «Люстэрку» крыніца, знаёмая з сытуацыяй.
Кітай увёў дадатковыя мытныя тарыфы ў 10-15% на сельскагаспадарчую прадукцыю з ЗША і дадаў 25 амэрыканскіх кампаній у сьпіс экспартнага кантролю ў адказ на падвойнае павелічэньне мытаў на кітайскія тавары, паведамляецца на сайце Міністэрства фінансаў КНР.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў 3 сакавіка, што 25% мыты на тавары з Мэксыкі і Канады набудуць моц 4 сакавіка, што ўзмацніла асьцярогі з нагоды магчымай рэгіянальнай «гандлёвай вайны» ў Паўночнай Амэрыцы і выклікала рэзкае падзеньне ключавых паказчыкаў фінансавых рынкаў, паведамляе Reuters.
У Беларусі ўсталявалі ўжо каля 60 тысяч «разумных» камэраў відэаназіраньня, паведаміў дзяржаўным СМІ 3 сакавіка міністар унутраных спраў Іван Кубракоў. Пасьля выбараў 2020 году сілавікі ў Беларусі актыўна выкарыстоўваюць іх, каб шукаць удзельнікаў пратэстаў.
Загрузіць яшчэ