Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Фінляндыі пакараў расейца за ваенныя злачынствы ва Ўкраіне


Ян Пятроўскі, архіўнае фота
Ян Пятроўскі, архіўнае фота

У Фінляндыі лідэра групоўкі «Русіч» Яна Пятроўскага пакаралі пажыцьцёвым тэрмінам за ўчыненьне ваенных злачынствах ва Ўкраіне.

Акруговы суд Хэльсынкі прыгаварыў расейца Яна Пятроўскага да пажыцьцёвага тэрміну з абвінавачаньнем ва ўчыненьні ваенных злачынстваў ва Ўкраіне, паведамляе выданьне Helsingin Sanomat.

Пятроўскі, вядомы пад мянушкай Славянаў, нарадзіўся ў 1987 годзе і правёў дзяцінства ў Пецярбурзе.

У 2004 годзе яго маці выйшла замуж за грамадзяніна Нарвэгіі і зьехала ў Осла. 16-гадовы Пятроўскі пераехаў туды разам зь ёй. Пазьней ён пачаў прыяжджаць у Расею, дзе пазнаёміўся з лідэрам нэанацысцкай групоўкі «Русіч» былым дэсантнікам Аляксеем Мільчаковым, піша «Настоящее время».

У 2014 годзе яны накіраваліся ваяваць на Данбас на баку Расеі. У верасьні таго ж году побач з пасёлкам Шчасьце ў Луганскай вобласьці баевікі «Русіча» зрабілі засаду і разьбілі калёну батальёну «Айдар». Мільчакоў, які прымаў у гэтым удзел, адкрыта расказаў, як фатаграфаваўся зь целамі загінулых украінскіх вайскоўцаў, а байцы «Русіча» адрэзалі некаторым вушы.

У 2016 годзе Пятроўскага дэпартавалі з Нарвэгіі ў Расею, тут ён памяняў імя і прозьвішча на Ваіслаў Тордэн. У 2023 годзе яго жонка атрымала дазвол на вучобу ў Фінляндыі, і яго ўсьлед за ёй пусьцілі ў краіну і далі дазвол на жыхарства. Пятроўскі ўехаў у Фінляндыю, а 20 ліпеня 2023 году быў затрыманы ў аэрапорце Хэльсынкі перад вылетам у Ніцу.

У сьнежні 2023 году Вярхоўны суд Фінляндыі адмовіў Украіне ў экстрадыцыі Пятроўскага праз умовы ўтрыманьня ва ўкраінскіх турмах, якія Эўрапейскі суд у правах чалавека прызнаў парушэньнем артыкулу 3 Эўрапейскай канвэнцыі ў правах чалавека (забарона катаваньняў).

У кастрычніку 2024 года намесьнік генэральнага пракурора Фінляндыі Юка Рапэ выставвіў Пятроўскаму абвінавачаньні ў пяці ваенных злачынствах, учыненых у Данецкай і Луганскай вобласьцях у 2014–2015 гадах. Паводле вэрсіі сьледзтва, ён і байцы «Русіча» маюць дачыненьне да гібелі 22 украінскіх вайскоўцаў і раненьні яшчэ чацьвярых. Яму таксама ставяць у віну парушэньне правілаў вядзеньня вайны і жорсткае абыходжаньне з параненымі і забітымі ваеннымі праціўнікамі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG