Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і Ўкраіна плануюць падпісаць пагадненьне аб карысных выкапнях найбліжэйшым часам. Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на чатыры крыніцы, блізкія да сытуацыі.
Кітай, Канада і Мэксыка адказалі на новыя мыты ЗША, якія ўступілі ў адносінах да іх у сілу 4 сакавіка. Тарыфы на тавары з Канады і Мэксыкі склалі 25%, а на кітайскія — вырасьлі з 10% да 20%.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі апублікаваў пост з ацэнкай свайго візыту ў Белы дом 28 лютага. Ён заявіў, што сустрэча «прайшла ня так, як меркавалася» і выказаў гатовасьць сесьці за стол перамоваў «як мага хутчэй».
Парлямэнт Грузіі ў аўторак, 4 сакавіка, прыняў у першым чытаньні новы законапраект аб «замежных агентах», які, паводле слоў яго аўтара, дэпутата ад «Грузінскай мары» Арчыла Гардуладзэ, стаў перакладам амэрыканскага Foreign Agents Registration Act.
Чэхія перастала атрымліваць расейскую нафту па нафтаправодзе «Дружба», паведамляе нацыянальны апэратар MERO. Прычыны спыненьня паставак невядомыя.
У Сэрбіі падчас пасяджэньня Народнай скупшчыны (парлямэнту) апазыцыйныя дэпутаты запалілі каляровыя дымавыя шашкі і разгарнулі банэр з надпісам «Сэрбія паўстае, каб зрынуць рэжым». У выніку здарэньня тры чалавекі пацярпелі, паведамляе балканская служба Радыё Свабода.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вечарам у аўторак (у 5.00 раніцы серады па беларускім часе) выступіць са зваротам да сумеснай сэсіі Кангрэсу ЗША — першым з моманту свайго ўступленьня на пасаду ў студзені.
Раней закон, які ратыфікуе дамову Расеі і Беларусі аб гарантыях бясьпекі ў рамках саюзнай дзяржавы дзьвюх краінаў, падпісаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Такім чынам, працэс ратыфікацыі дамовы завершаны з абодвух бакоў.
Аляксандар Лукашэнка сфармаваў новы ўрад, які ў рэальнасьці вельмі падобны да старога. Новых постацяў там — адзінкі. Прычым урад сфармаваны без фармальнай інаўгурацыі самога Лукашэнкі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыпыніў усю вайсковую дапамогу Ўкраіне пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у Белым доме на мінулым тыдні, паведамляюць амэрыканскія СМІ са спасылкай на прадстаўніка Белага дома. «Настоящее время» сабрала рэакцыі экспэртаў.
Cёмыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся на фоне «глыбокага крызісу правоў чалавека, выкліканага рэпрэсіямі пасьля мірных пратэстаў супраць фальсыфікацый на папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах», гаворыцца ў фінальнай экспертнай справаздачы кампаніі па назіраньні «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
4 сакавіка Дзярждума Расеі ратыфікавала два дакумэнты, якія датычацца дзяржаўных крэдытаў, прадстаўленых Расеяй Беларусі. Яны прадугледжваюць адтэрміноўкі па выплатах.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
«Мы разьлічваем на дапамогу ЗША», — сказаў украінскі прэм'ер Дзяніс Шмыгаль.
«Надыходзіць новая эра, Эўропа сутыкаецца зь відавочнай і рэальнай небясьпекай у маштабах, якіх ніхто з нас ня бачыў у сваім жыцьці», — гаворыцца ў лісьце Ўрзуля фон дэр Ляен краінам – сябрам Эўразьвязу.
Былы зьняволены з палітычных матываў ужо выехаў зь Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка паставіў перад беларускімі спэцыялістамі пытаньне аб наяўнасьці ў краіне радовішчаў рэдказямельных мэталаў.
Лідэры ЭЗ 6 сакавіка зьбіраюцца на спэцыяльны саміт, каб абмеркаваць працяг падтрымкі Ўкраіны і эўрапейскай абароны.
Суд адбываўся ў адкрытым рэжыме. На ім прысутнічалі каля 10 маладых людзей прызыўнога ўзросту.
Адпаведных указаў аб іх прызначэньні пакуль не абнародавалі.
Супрацоўнікам «Белмытсэрвісу», у якіх ёсьць сваякі за мяжой, кіраўніцтва дае падпісваць дакумэнт аб «патэнцыйнай зацікаўленасьці» імі замежных спэцслужбаў, паведаміла «Люстэрку» крыніца, знаёмая з сытуацыяй.
Кітай увёў дадатковыя мытныя тарыфы ў 10-15% на сельскагаспадарчую прадукцыю з ЗША і дадаў 25 амэрыканскіх кампаній у сьпіс экспартнага кантролю ў адказ на падвойнае павелічэньне мытаў на кітайскія тавары, паведамляецца на сайце Міністэрства фінансаў КНР.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў 3 сакавіка, што 25% мыты на тавары з Мэксыкі і Канады набудуць моц 4 сакавіка, што ўзмацніла асьцярогі з нагоды магчымай рэгіянальнай «гандлёвай вайны» ў Паўночнай Амэрыцы і выклікала рэзкае падзеньне ключавых паказчыкаў фінансавых рынкаў, паведамляе Reuters.
У Беларусі ўсталявалі ўжо каля 60 тысяч «разумных» камэраў відэаназіраньня, паведаміў дзяржаўным СМІ 3 сакавіка міністар унутраных спраў Іван Кубракоў. Пасьля выбараў 2020 году сілавікі ў Беларусі актыўна выкарыстоўваюць іх, каб шукаць удзельнікаў пратэстаў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыпыніў усю вайсковую дапамогу Ўкраіне пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у Белым доме на мінулым тыдні, паведамляюць амэрыканскія СМІ са спасылкай на прадстаўніка Белага дома.
Беларуская мастачка Леся Пчолка выдала кнігу «Descent into the Marsh», дзе параўнала пратэсты ў Беларусі і ў Ганконгу. У альбоме зьмешчаныя яе фатаздымкі, зробленыя ў 2020 годзе ў Менску, а таксама фатаздымкі з пратэстаў у Ганконгу.
У Празе прайшоў вечар салідарнасьці з палітзьняволенымі праваабаронцамі Валянцінам Стэфановічам, Алесем Бяляцкім і Ўладзем Лабковічам.
Цэны на акцыі эўрапейскіх абаронных кампаній рэзка вырасьлі, павялічыўшы рынкавы кошт на 26 мільярдаў даляраў пасьля таго, як эўрапейскія лідэры выказалі падтрымку Ўкраіне і паабяцалі павялічыць выдаткі на абарону на фоне асьцярог з нагоды адыходу ЗША ад эўрапейскіх спраў.
Злучаныя Штаты Амэрыкі «застаюцца моцнай дзяржавай, магутнай краінай», аднак яны «перасталі быць лідэрам свабоднага сьвету», заявіў на сваім ютуб-канале кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Павал Латушка.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пракамэнтаваў заяву прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага наконт таго, што да канца вайны ва Ўкраіне яшчэ далёка.
Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на расейскую амбудсвумэн Таццяну Маскалькову.
Ці магчымае вызваленьне беларускіх палітвязьняў у абмен на зьняцьце амэрыканскіх санкцый? Якую палітыку будзе весьці адміністрацыя ЗША адносна рэжыму Лукашэнкі?
Нягледзячы на тое, што некаторыя ўплывовыя фігуры ў Вашынгтоне ставяць пад сумнеў значнасьць NATO, афіцыйныя асобы ў Брусэлі па-ранейшаму ўпэўненыя, што альянс застаецца моцным, і зьвяртаюць увагу на значную розьніцу паміж рыторыкай і рэальнасьцю.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў пракамэнтаваў гарачую спрэчку паміж прэзыдэнтамі Ўкраіны і США Ўладзімірам Зяленскім і Дональдам Трампам. Дыскусія адбылася 28 лютага ў Белым доме падчас візыту Зяленскага ў ЗША.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка прызначыў міністраў эканамічнага блёку ўраду. На чале яго застаўся першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў.
Былы прэзыдэнт Польшчы і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Лех Валэнса падпісаў ліст прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу, у якім выказаў «жах і агіду» наконт яго спрэчкі з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у Белым доме.
Трэцяга сакавіка Аляксандар Лукашэнка падчас кадравых прызначэньняў у сацыяльны блёк ураду заявіў, што нельга дараваць работнікам сацыяльнай сфэры ўдзел у пратэстах.
Раней улады паведамлялі аб новых падразьдзяленьнях «Смерч», «Рысь» і «Гонар».
На фоне распаду так званага энэргетычнага кольца БРЭЛЛ, якое зьвязвала разам энэргасыстэмы краін Балтыі, Расеі і Беларусі, Беларусь вярнула ў працу лінію электраперадачы, якая зьяўляецца элемэнтам транзытнай сувязі з Расеяй.
Былы старшыня Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Каранік прызначаны намесьнікам старшыні ўраду. Цяпер ён будзе курыраваць сацыяльную сфэру, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон у інтэрвію Le Figaro распавёў пра альтэрнатыўны мірны плян Парыжа і Лёндана па Ўкраіне.
Менскі гарадзкі савет дэпутатаў даў назвы шэрагу новых вуліц у сталіцы Беларусі.
Не пакідае адчуваньне, што ў Белы дом вярнуўся знаёмы зь дзяцінства Дзядзька Сэм — шумны, не асабліва пераборлівы ў словах, грубаваты — і запусьціў свой усясьветны аўдыт, падобны да Ніцшавай «пераацэнкі ўсіх каштоўнасьцяў».
Фінансавую падтрымку экспарту беларускай прадукцыі прадоўжылі яшчэ на два гады.
Кандыдат Бадра Гунба, якога падтрымлівае Крэмль, перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Абхазіі — сэпаратысцкім рэгіёне, падкантрольным Расеі, які юрыдычна зьяўляецца часткай Грузіі.
Перад сваім адлётам зь Вялікай Брытаніі ўкраінскі прэзыдэнт заявіў, што дамова аб спыненьні вайны павінна быць «сумленнай, справядлівай і стабільнай», а таксама прадугледжваць канкрэтныя гарантыі бясьпекі.
Большасьць беларусаў у Літве мае дазвол на жыхарства ў сувязі з працай. З гуманітарных прычынаў — толькі 961 чалавек.
У Лёндане 2 сакавіка прайшоў буйны эўрапейскі саміт па пытаньнях бясьпекі і падтрымкі Ўкраіны. У сустрэчы ўдзельнічаў ўкраінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі, які знаходзіцца зь візытам у Вялікай Брытаніі.
У Лёндане 2 сакавіка праходзіць буйны эўрапейскі саміт у пытаньнях бясьпекі і падтрымкі Ўкраіны. У сустрэчы ўдзельнічае ўкраінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі, які знаходзіцца зь візытам у Вялікай Брытаніі.
ААТ «Пеленг» уступіла ў прэстыжную міжнародную Асацыяцыю гідрамэтэаралягічнай прамысловасьці (HMEI), якая базуецца ў Швайцарыі.
Загрузіць яшчэ