Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
У Беларусі да 1 красавіка створаць сыстэму абмену з Расеяй інфармацыяй аб іншаземцах, якія перасякаюць мяжу

У Беларусі да 1 красавіка створаць сыстэму абмену з Расеяй інфармацыяй аб іншаземцах, якія перасякаюць мяжу


Беларуска-расейская мяжа, архіўнае фота
Беларуска-расейская мяжа, архіўнае фота

У 2017 годзе Беларусь і Расея падпісалі пратакол пра абмен зьвесткамі аб «невыязных» беларусах і расейцах, але абмен інфармацыяй аб іншаземцах ня быў унармаваны, хоць беларускія памежнікі адмаўлялі ім ува ўезьдзе — найперш грамадзянам Украіны.

У Беларусі ўзаконілі абмен з Расеяй інфармацыяй аб іншаземцах, якія перасякаюць беларускую мяжу, аб забаронах на ўезд ці выезд, аб ануляваных дакумэнтах на права жыхарства ў Расеі ці Беларусі.

Як адзначаецца ў апублікаваным на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусе указе Аляксандра Лукашэнкі, такую інфармацыйную сыстэму абмену створаць да 1 красавіка 2025 году.

Суб’ектамі і карыстальнікамі гэтай сыстэмы будуць МУС, МЗС, Дзяржаўны памежны камітэт, КДБ, Камітэт дзяржаўнага кантролю, Апэратыўна-аналітычны цэнтар і афіцыйны апэратар продажу квіткоў на спартовыя і культурныя імпрэзы.

Як паведамляла Свабода, Аляксандр Лукашэнка 12 сакавіка падпісаў указ № 107 «Аб інфармацыйнай сыстэме абмену зьвесткамі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства».

Улады сьцьвярджалі, што гэты дакумэнт прыняты дзеля ўдасканаленьня падыходаў да фармаваньня адзінай міграцыйнай прасторы на агульных прынцыпах дзяржаваў — удзельніц Дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы і накіраваны на рэалізацыю беларуска-расейскага міжурадавага пагадненьня аб узаемным прызнаньні візаў і іншых пытаньнях, зьвязаных з уездам замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы.

У 2017 годзе Беларусь і Расея падпісалі пратакол пра абмен зьвесткамі аб «неўязных» беларусах і расейцах, але абмен інфармацыяй аб іншаземцах ня быў унармаваны, хоць беларускія памежнікі адмаўлялі ўва ўезьдзе найперш грамадзянам Украіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG