За «адзіночныя пікеты» на вуліцы Зыбіцкай затрымалі каля 10 чалавек за 2023 год. Яны былі аштрафаваныя або атрымалі адміністрацыйныя арышты на 15 дзён.
Сілавікі затрымалі былога палітвязьня Паўла Чуркіна па падазрэньні ў супрацоўніцтве з Галоўным упраўленьнем разьведкі Міністэрства абароны Ўкраіны, піша «Медиазона. Беларусь».
Праваабаронцы «Вясны» прааналізавалі стан свабоды слова і меркаваньняў з сакавіка 2023 году. Аўтары справаздачы аб прававой сытуацыі ў Беларусі не хаваюць, што сама яе назва — «Абмежаваньні свабоды выказваньня меркаваньняў пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам» — заяўляе пра тэндэнцыю.
Найбольш грамадзян Украіны сярод іншаземцаў у беларускіх турмах.
2 красавіка на ўсіх плятформах Радыё Свабода стартаваў падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ», пра тое, як Беларусь ператвараюць у турму. Чым беларуская турэмная сыстэма падобная да савецкага ГУЛАГу — пра гэта расказала аўтарка падкасту Ганна Соўсь.
Беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ 13 чалавек.
Больш за год, ад лютага 2023-га, блізкія Марыі Калесьнікавай нічога ня ведаюць пра яе. Свабода са сваіх крыніц дазналася трохі інфармацыі пра палітзьняволеную.
Лукашэнку няма ніякай рацыянальнай выгады ў тым, каб працягваць утрымліваць тысячы іншадумцаў у турмах.
Як мяняецца інтэнсіўнасьць палітычных рэпрэсіяў, ці можна яе вымераць? Што азначае той факт, што ўжо працяглы час колькасьць палітвязьняў у Беларусі вагаецца каля лічбы 1500? Ці мянялася рэпрэсіўная палітыка ў сувязі з увядзеньнем новых санкцыяў?
Журналіст Ігар Карней прачытаў у «Валадарцы» 80 кніг, у тым ліку «Архіпэляг ГУЛАГ» Салжаніцына. З дазволу жонкі палітвязьня зазірнулі ў ягоныя лісты.
Свабода запускае першы эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі.
Палітвязень гаворыць, што ня мае праблем са здароўем.
У палітвязьня вялікія праблемы з самаадчуваньнем.
Больш за 60% апытаных прыхільнікаў Лукашэнкі спачуваюць палітвязьням.
Па стане на 15 сакавіка ў Беларусі 1401 палітвязень, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
Сярод гасьцей прысутнічаў міністар замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі, якому Сьвятлана Ціханоўская ўручыла Крыж добрасуседзтва.
Зьявіліся кадры зь «фільму» прапагандыстаў з Палінай Шарэндай-Панасюк у жаночай калёніі. Паліна жывая, самастойна ходзіць, размаўляе і арыентуецца ў прасторы. І гэта вельмі добрая навіна.
Пра смерць Віктара Статкевіча, бацькі палітзняволенага палітыка Міколы Статкевіча, паведаміла ў фэйсбуку жонка палітыка Марына Адамовіч.
Дэлегацыі Эўразьвязу, 25 дзяржаў, а таксама 11 міжнародных праваабарончых арганізацый падтрымалі даклад вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека «Становішча з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і пасьля іх».
У рэзалюцыі Сэнат Польшчы нагадаў, што «25 сакавіка 2024 году спаўняецца 3 гады з дня зьняволеньня аднаго зь лідэраў польскай меншасьці ў Беларусі Анджэя Пачобута».
Высокі ўзровень захворваньняў на сухоты ў вязьняў фіксуецца ў параўнаньні зь лічбамі па ўсёй краіне агулам.
56-гадовага Ігара Карнея абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361-1 КК («Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні»).
Рада правоў чалавека ААН 15 сакавіка 2024 года апублікавала даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года і пасьля іх.
Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС разграмілі кватэру актывіста анархічнага руху Рамана Халілава і яго маці Гаянэ Ахціян.
Па стане на 15 сакавіка ў Беларусі 1411 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
Больш за 300 дэпутатаў Эўрапейскага Парлямэнту падпісалі паштоўкі для беларускіх палітвязьняў, паведаміла дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.
23 студзеня па ўсёй Беларусі прайшлі масавыя затрыманьні сваякоў палітвязьняў і тых, хто ім дапамагаў. Дзяржава змушае «вярнуць» ёй кошты прадуктаў, якія людзі атрымалі праз ініцыятыву IndeedHelpBy.
Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Хваля арыштаў, падчас якой затрымалі 12 абаронцаў, прайшла 28 лютага ў многіх гарадах Беларусі, цяпер сталі вядомыя яе дэталі.
На пленарнай сесіі Эўрапейскага Парлямэнту ў Страсбуры 11-14 сакавіка праходзіць другая акцыя ў рамках ініцыятывы #EPSTANDSBYYOU.
На плятформе BYSOL абвешчаны збор на надмагільны помнік палітвязьню Ігару Ледніку, які памёр у калёніі. Плянуецца сабраць 2000 эўра.
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) у сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова выступіла на ўрачыстым прыёме, які правёў дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен.
Як паведамляе выданьне «Трыбуна», тыятляністку Валянціну Зелянкевіч прыгаварылі да двух гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у мірных пратэстах у 2020 годзе.
Паводле крыніцаў незалежнага тэлеканалу «Белсат», 7 сакавіка сілавікі ўчынілі масавыя затрыманьні ў Берасьці і Маларыце.
Сьвет павінен быць больш рашучым, дамагаючыся вызваленьня беларускіх палітвязьняў, заявіла Ціханоўская; паводле яе, мала словаў салідарнасьці, павінны працаваць мэханізмы, якія ёсьць у дэмакратычным сьвеце.
Правілы нагляду за тымі, хто вызваліўся з месцаў зьняволеньня, апісаныя ў адпаведных законах. На практыцы іх часта парушаюць.
Паводле «Вясны», на 5 сакавіка ў Беларусі 1412 палітычных зьняволеных.
Польская рэдакцыя аўтарытэтнага амэрыканскага выданьня правяло цырымонію ўзнагароджаньня сваёй прэміяй і ўганаравала палітвязьня, які знаходзіцца за кратамі ў Беларусі.
Былы палітвязень Леанід Судаленка адбыў тэрмін пакараньня за праваабарончую дзейнасьць і выехаў зь Беларусі.
Лік былых і цяперашніх палітвязьняў у Беларусі наблізіўся да 3000.
Улады не ўпершыню закрываюць суды ў справах з розгаласам.
«Тату аказвалі дапамогу ў турме, я не магу кагосьці абвінавачваць. Але на волі гэта маглі б зрабіць лепш», — кажа сын Ігара Ледніка.
Старшыня партыі БНФ палітвязень Рыгор Кастусёў сустрэў у вязьніцы гадавіну шлюбу, які з жонкай Ларысай узяў 44 гады таму.
Як выжыць у турме з другой групай інваліднасьці? Што такое атрад для людзей з інваліднасьцю ў бабруйскай калёніі? Што гаварылі за кратамі Вітольд Ашурак і Ігар Леднік? Як зьдзекуюцца ў калёніі з палітвязьня Гундара, у якога няма нагі?
Пінчуку напярэдадні споўнілася 22 гады, і ўжо чацьвёрты раз сьвята ён сустрэў за кратамі.
У цэнтры Эўропы, у краіне з разьвітай мэдыцынай людзі, якія нават яшчэ не асуджаныя, пакутуюць ад антысанітарыі і ўкусаў вошай і клапоў. Расказваем, што адбываецца ва ўстановах беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы
Старшыня ліквідаванай Партыі БНФ Рыгор Кастусёў цяпер знаходзіцца ў турме № 1 у Горадні. Хворы на рак палітвязень скардзіцца на здароўе.
Расейская праваабрончая ініцыятыва Gulagu.net паведаміла, што мае зьвесткі аб магчымым прымяненьні гвалту ў дачыненьні да апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ў калёніі перад ягонай сьмерцю.
Пра выезд зь Беларусі былога палітвязьня Міхаіла Жамчужнага стала вядома з анонса ягонай сустрэчы-дыскусіі ў Вільні, распаўсюджанага тэлеграм-каналам dapamoga.
Вэтэранка антыкамуністычных пратэстаў 1968 году зьвярнула ўвагу, што за незьлічонымі публікацыямі пра сьмерць расейскага апазыцыянэра Навальнага згубілася тэма Беларусі, дзе на душу насельніцтва палітзьняволеных нашмат больш за Расею, а за кратамі па сфабрыкаваным артыкуле — Нобэлеўскі ляўрэат.
Загрузіць яшчэ