Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі апытаньня: Больш за 40% прыхільнікаў Лукашэнкі радуюцца, калі чуюць пра вызваленьне палітзьняволеных


Сьцяг з імёнамі беларускіх палітвязьняў, архіўнае фота
Сьцяг з імёнамі беларускіх палітвязьняў, архіўнае фота

Больш за 60% апытаных прыхільнікаў Лукашэнкі спачуваюць палітвязьням.

Плятформа падтрымкі палітзьняволеных Politzek.me і ініцыятыва «Народнае апытаньне» дасьледавалі, як ставяцца беларусы ўнутры Беларусі да тэмы палітзьняволеных.

Для гэтага апыталі 574 чалавек, 94% зь іх не ўхваляюць дзейнасьць існуючай улады. А таксама правялі 8 глыбінных інтэрвію зь беларусамі, якія амаль ня сочаць за навінамі. Вынікамі дасьледаваньня гэтыя ініцыятывы падзяліліся са СМІ.

Толькі 6% апытаных — прыхільнікі Лукашэнкі. Аднак, паводле высноў:

  • 36% апытаных прыхільнікаў Лукашэнкі найбольш сярод іншых праблем хвалюе тэма палітычных рэпрэсій
  • Больш за 60% спачуваюць палітвязьням
  • Больш за 40% адчуваюць радасьць, калі даведваюцца пра вызваленьне палітзьняволеных
  • Больш за 20% лічаць, што палітвязьні ні ў чым не вінаватыя

Сярод праціўнікаў Лукашэнкі:

  • 85% найбольш сярод іншых праблем хвалюе тэма палітычных рэпрэсій
  • 65% адчуваюць у сувязі з палітвязьнямі боль і спачуваньне
  • Амаль 70% адчуваюць радасьць, калі даведваюцца, што палітзьняволены выйшаў на свабоду
  • У 49% апытаных праціўнікаў улады міліцыя не выклікае даверу, сярод прыхільнікаў улады — у 17%.

Калі браць агулам усіх апытаных разам (і прыхільнікаў, і праціўнікаў улады), то:

  • 38% вельмі цікавяцца тэмай палітычнага перасьледу ў Беларусі
  • 68% гатовыя рабіць нейкія дзеяньні, каб падтрымаць зьняволеных
  • У 44% апытаных з рэпрэсіямі сутыкнуліся людзі ў блізкім коле знаёмстваў
  • 22% адчуваюць злосьць і гнеў, калі даведваюцца нейкую навіну, зьвязаную з рэпрэсіямі
  • 43% апытаных ня ведаюць, дзе знайсьці інфармацыю пра дапамогу палітычным зьняволеным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG