Скасаваныя канцэрты гурту «Ляпіс Трубяцкой» у Менску, якія былі заплянаваныя на 1 і 2 красавіка ў клюбе «Рэактар».
Сёньня ў будынку брытанскага парлямэнту ў Лёндане выступіць "Свабодны тэатар" зь Беларусі. У спэктаклі менскага тэатру таксама возьме ўдзел брытанскі актор Джуд Лоў, а ўводнае слова перад спэктаклем скажа сусьветна вядомы драматург Том Стопард.
У нядзелю ў Горадні адбылася літаратурная экскурсія, прысьвечаная тром “шасьцідзесятнікам” – народнаму пісьменьніку Васілю Быкаву, празаіку Аляксею Карпюку і гісторыку Барысу Клейну.
«Дысыдэнты кажуць поп-зоркам: Не сьпявайце ў Беларусі», — артыкул пад такім загалоўкам апублікаваны ў суботу ў брытанскай газэце «Independent».
У чацьвер увечары ў бэрлінскім культурным цэнтры Kulturbrauerei (“Культурны бровар”) адбылася прэзэнтацыя новага нямецкага інтэрнэт-парталу literabel.de, прысьвечанага беларускай літаратуры, перакладам і перакладчыкам зь беларускай мовы на нямецкую.
Сёньня ўвечары ў Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы адбылася прэзэнтацыя складанкі “Вяровіца Алеся Камоцкага". Яна уяўляе сабой кніжачку псальмаў народнага паэта Рыгора Барадуліна, аздобленых здымкамі амэрыканскага фатографа Джона Кунстадтэра, і дыск, насьпяваны бардам Алесем Камоцкім.
У сталічнай «Гістарычнай майстэрні» прэзэнтавалі электронны варыянт кнігі «Расстраляныя ў Менску». Выданьне падрыхтавала грамадзкая арганізацыя «Дыярыюш».
Уладзімер Някляеў, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, напісаў новы верш і прысьвяціў яго адразу дзьвюм Волям – жонцы Вользе і свабодзе. Сябра Някляева музыка Зьміцер Вайцюшкевіч напісаў на словы песьню.
У Празе адбылася прэм’ера фільму "Сыход" ("Odchazeni"), які паставіў Вацлаў Гавэл, былы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі (1993-2003) і Чэхаславаччыны (1989-1992) ды былы антыкамуністычны дысыдэнт.
Сёньня ў Эстоніі будуць гаварыць аб спадчыне выдатнага беларускага пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча. У Таліне адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Ўладзімера Караткевіча “Дзікае паляваньне караля Стаха”. Выданьне на ангельскай, беларускай, расейскай і украінскай мовах, амаль 800 старонак, выйшла летась да юбілею аўтара.
Пашкоджаная цэнзарамі інсталяцыя “Піраміда Беларусі” ды яшчэ каля двух дзясяткаў твораў, якія былі забароненыя за часы Лукашэнкі да паказу на выставах мастакоў суполкі “Пагоня”, сёньня ўвечары пабачылі сьвет у Менску ў сядзібе БНФ.
23 сакавіка ў Менску ў сядзібе БНФ адчыняецца выстава рэпрэсаваных твораў. Яе экспазыцыю складуць карціны, зьнятыя ў розныя гады з выставаў творчай суполкі "Пагоня".
Сёньня ўвечары сталі вядомыя першыя ляўрэаты новай недзяржаўнай літаратурнай прэміі “Дэбют”. Яна заснаваная сёлета Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменьнікаў і носіць імя Максіма Багдановіча.
"Наяўнасьць "чорных сьпісаў", практыка забароны выступаў, радыё- і тэлетрансьляцыі музычных і іншых твораў мастацтва зьяўляецца нічым іншым, як праявай цемрашальства, якая вяртае Беларусь у часы камуністычнага мінулага", — гаворыцца ў заяве праваабарончага цэнтру "Вясна".
Увечары 21 сакавіка ў Менску ў галярэі “Ў” адбудзецца ганараваньне першых ляўрэатаў недзяржаўнай літаратурнай прэміі “Дэбют”. Яна носіць імя Максіма Багдановіча. Узнагароды атрымаюць маладыя літаратары ў веку да 35 год у трох намінацыях: “Паэзія”, “Проза” і “Пераклад”.
“Мы канстатуем, што ізноў вярнуліся ў тыя часы, калі існавала забарона на творчасьць рок-гуртоў у Беларусі. Мы ня ведаем аніводнай цывілізаванай краіны, дзе магло бы адбыцца нешта падобнае”, - гаворыцца ў заяве адміністратара гурту Neuro Dubel і музыкі Аляксандра Кулінковіча.
У Берасьці арганізаваны збор подпісаў пад зваротам да міністра культуры Паўла Латушкі дазволіць канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча.
У чацьвер увечары віленскія аўтары і навукоўцы прадставілі трохмоўнае літоўска-беларуска-польскае выданьне “Чаляднік часу”, прысьвечанае нобэлеўскаму ляўрэату, паэту Чэславу Мілашу.
У Менску ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адбылася цырымонія ўганараваньня штогадовай прэміяй "Залаты апостраф", якую заснавала рэдакцыя незалежнага літаратурнага часопісу "Дзеяслоў".
Аўстрыйскі журналіст, пісьменьнік і перакладчык Марцін Полак падчас атрыманьня прэміі "За ўклад у эўрапейскае ўзаемаразуменьне" заклікаў прысутных не забываць аб дзіўных падзей у Беларусі. Ён таксама падкрэсьліў важнасьць беларускай культуры.
Беларускія музычныя гурты, унесеныя ў неафіцыйны "чорны сьпіс" дзеячаў культуры, чыя творчасьць у Беларусі падлягае цэнзураваньню, церпяць ад забаронаў і беспрычыннага скасаваньня канцэртаў. Ахвярамі ўжо сталі "Ляпіс Трубяцкой", "Нэйра Дзюбель", "Крамбамбуля".
У год стогадовага юбілею Нобэлеўскага ляўрэата Чэслава Мілаша 10 літаратараў Эўропы пішуць лісты аўтару славутай кнігі “Родная Эўропа”. У Польскім інстытуце ў Празе свае эсэ-допісы прадставілі чэская пісьменьніца Пэтра Гулава і дырэктар беларускай “Свабоды” Аляксандар Лукашук.
«Requiem па непатрэбных рэчах» Віктара Шалкевіча — новая кніга сэрыі «Гарадзенская бібліятэка». Аўтар апавядае пра рэчы, якія былі важныя ў ягоным жыцьці калісьці, але з часам сталі непатрэбныя.
Канцэрт гурту "Крамбабуля" меўся адбыцца 17 сакавіка на дзень Сьвятога Патрыка ў кавярні “Госьці”. Аднак аддзел культуры Менгарвыканкаму настойліва рэкамэндаваў замяніць гурт на дзень Сьвятога Патрыка ў пабе “Госьці”.
“Requiem па непатрэбных рэчах” Віктара Шалкевіча — новая кніга сэрыі “Гарадзенская бібліятэка”. Прэзэнтацыя мае адбыцца 20 сакавіка ў Горадні падчас беларускай дыктоўкі, пра гэта паведаміў выдавец Павал Мажэйка.
15 сакавіка ў Менску ў кнігарні “логвінаЎ”, што месьціцца ў галерэі “Ў”, адбудзецца аўтограф-сэсія Віталя Рыжкова.
Рада Саюзу беларускіх пісьменьнікаў на чарговым пасяджэньні аднагалосна прапанавала рэкамэндаваць пісьменьніка Ўладзімера Някляева на прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі.
Кіраўнік гурту Аляксандар Кулінковіч паведаміў, што канцэрт гурту ў менскім клюбе "Рэактар" не адбудзецца.
Кіраўніцтва Саюзу мастакоў не дазволіла выставіць два творы Аляксея Марачкіна, тры плякаты Ўладзімера Крукоўскага і карціну Віктара Мікіты.
Сёньня ўвечары ў менскім Палацы мастацтва адбудзецца адкрыцьцё выставы “Пагоня-20”. Але гледачы ўбачаць ня ўсе творы, падрыхтаваныя мастакамі для гэтай экспазыцыі.
У Гомелі адменены канцэрт рок-гурту "Ляпіс Трубяцкі", які быў заплянаваны на 13 сакавіка ў лёгкаатлетычным манэжы "Дынама". Арганізатарам канцэрту выступаў гарадзкі цэнтар культуры.
11 сакавіка ў менскім Палацы мастацтва адкрыецца выстава, прысьвечаная 20-годзьдзю творчай суполкі "Пагоня" Беларускага саюзу мастакоў.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў пад хатнім арыштам. Відэа прыслаў у рэдакцыю невядомы.
Выбітнаму польскаму кінарэжысёру, аднаму са стваральнікаў польскай кінашколы Анджэю Вайду споўнілася 85 гадоў. Вайда неаднаразова выступаў у падтрымку грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
У Горадні распачаўся кірмаш народных майстроў «Казюкі». Ён праводзіцца дзясяты раз, будзе працягвацца два дні.
Нечаканай сталася прапанова асобных сябраў журы, каб, насуперак умовам конкурсу, тэкст гімну Віцебску быў на расейскай мове — так, маўляў, будзе больш зразумела для гасьцей з Расеі.
У Горадні распачаўся кірмаш народных майстроў "Казюкі". Ён будзе працягвацца два дні.
Старшыня таварыства аховы помнікаў А.Астаповіч зьвярнуўся з адкрытым лістом да міністра культуры і ў Генпракуратуру с просьбай абараніць ад разбурэньня помнік гісторыі і культуры: у Менску пачалі руйнаваць нэагатычны будынак першай гарадзкой электрастанцыі.
У менскай галерэі «Ў» прайшла прэзентацыя альбому пераможцаў першага конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2010». У альбоме зьмешчана каля 200 здымкаў 34-х фотарэпарцёраў. Перад публікай выступілі арганізатары конкурсу і яго пераможцы.
Увечары 3 сакавіка ў Менску ў сядзібе Беларускага ПЭН-цэнтру адбылося ўганараваньне сёлетніх ляўрэатаў прэміі імя Францішка Багушэвіча і прэміі імя Алеся Адамовіча. Мэдалі ляўрэатаў і ганаровыя дыплёмы былі ўручаныя Вользе Бабковай і Сяргею Шапрану.
Кіраўніцтва Беларускага саюзу мастакоў павінна адстойваць свае правы ўласнасьці на будынак менскага Палаца мастацтва.Такое рашэньне прынялі сябры прэзыдыюму саюзу і народныя мастакі Беларусі на пасяджэньні 3 сакавіка ў Менску.
16 выданьняў “Бібліятэкі Свабоды”, аўдыё–дыскі “Начной чытанкі” і запісы бардаў, двухтомнае выданьне архіваў БНР, кнігі публіцыстыкі перададзеныя сёньня Славянскай бібліятэцы Чэхіі, філіялу Нацыянальнай бібліятэкі краіны.
Ад імя мясцовых краязнаўцаў жыхарка Воршы Тацяна Вароніна напісала ў Міністэрства культуры ліст, каб там зьвярнулі ўвагу на занядбаны стан, у якім знаходзіцца будынак кляштара базыльянаў — помнік архітэктуры ХVІІІ стагодзьдзя.
У інтэрнэце зьявіўся сьпіс забароненых да згадваньня ў афіцыйных СМІ дзеячаў беларускага і ўсясьветнага мастацтва, літаратуры, музыкі. Ці існуе такі сьпіс і як наагул да ўсялякіх забаронаў ставяцца самі дзеячы культуры і супрацоўнікі СМІ?
Вядомы беларускі драматург Андрэй Курэйчык заявіў аб выхадзе з Рэспубліканскай грамадзкай рады ў справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў.
Сёньня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя двухгадовай культурнай кампаніі "Адкрывай Беларусь – Адкрывай Эўропу". У гэтай супольнай праграме апрача Беларусі ўдзельнічаюць пяць краін Эўразьвязу – Літва, Нямеччына, Партугалія, Швэцыя і Эстонія.
Сёньня, у Сусветны дзень пісьменніка, у Менску ў сядзібе Беларускага ПЭН-цэнтру адбудзецца ўзнагароджаньне ляўрэатаў прэміі імя Алеся Адамовіча і прэміі імя Францішка Багушэвіча.
3 сакавіка ў сталічнай галерэі "Ў" адбудзецца прэзентацыя альбому пераможцаў першага конкурсу "Прэс-фота Беларусі 2010". Першы незалежны конкурс прэс-фатаграфіі адбыўся летась.
Ня стала вядомага кінарэжысэра і сцэнарыста Валерыя Рубінчыка. Рэжысэр фільма «Дзікае паляваньне караля Стаха» памёр на 71-м годзе жыцьця.
Загрузіць яшчэ