Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Neuro Dubel: “У наш дом зноў прыйшла бяда”


Аляксандар Кулінковіч
Аляксандар Кулінковіч
“Мы канстатуем, што ізноў вярнуліся ў тыя часы, калі існавала забарона на творчасьць рок-гуртоў у Беларусі. Мы ня ведаем аніводнай цывілізаванай краіны, дзе магло бы адбыцца нешта падобнае”, - гаворыцца ў заяве адміністратара гурту Neuro Dubel і музыкі Аляксандра Кулінковіча.

Арганізатар рок-канцэртаў Павал Кашырын і лідэр Neuro Dubel Аляксандар Кульлінковіч выступілі з сумеснай заявай у сувязі з нядаўняй забаронай канцэрту.

“У наш дом зноў прыйшла бяда. Тыдзень таму была накладзена забарона на правядзеньне канцэрта Neuro Dubel, што мусіў адбыцца 24 сакавіка. Усе прычыны яго адмены, якія вам будуць называць, як то дрэнны продаж квіткоў ці праблемы з дахам, не адпавядаюць рэчаіснасьці”, - гаворыцца ў заяве, паспаўсюджанай праз “Тузін Гітоў”.

“Людзі з уладных структураў, зь якімі мы вялі перамовы цягам гэтага тыдня, прасілі нас перачакаць. Колькі чакаць - тыдзень, год, два ці ўсё жыцьцё – невядома. Меркаваньне гэтых людзей такое ж – так не павінна быць, але не яны прымалі рашэньне аб забароне і ня ім яго адмяняць”, - паведамляюць Кулінковіч і Кашырын.

“Нам крыўдна ня толькі за сябе, але і за сяброў і калегаў, якія сутыкнуліся з такой жа сытуацыяй. Яны паклалі ўсё жыцьцё на тое, каб беларуская культура квітнела, а ім не даюць шанца на далейшае існаваньне і магчымасьці канцэртаваць у сваёй жа краіне, фактычна накладаюць забарону на прафэсію. Мы не разумеем чаму так адбываецца і аніякіх тлумачэньняў нам ніхто не дае”.

Музыкі гарантуюць: квіткі, набытыя на канцэрт 24 сакавіка, будуць сапраўдныя на наступным канцэрце, “калі забароны будуць зьнятыя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG