11 сакавіка ў менскім Палацы мастацтва адкрыецца выстава, прысьвечаная 20-годзьдзю творчай суполкі "Пагоня" Беларускага саюзу мастакоў.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў пад хатнім арыштам. Відэа прыслаў у рэдакцыю невядомы.
Выбітнаму польскаму кінарэжысёру, аднаму са стваральнікаў польскай кінашколы Анджэю Вайду споўнілася 85 гадоў. Вайда неаднаразова выступаў у падтрымку грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
У Горадні распачаўся кірмаш народных майстроў «Казюкі». Ён праводзіцца дзясяты раз, будзе працягвацца два дні.
Нечаканай сталася прапанова асобных сябраў журы, каб, насуперак умовам конкурсу, тэкст гімну Віцебску быў на расейскай мове — так, маўляў, будзе больш зразумела для гасьцей з Расеі.
У Горадні распачаўся кірмаш народных майстроў "Казюкі". Ён будзе працягвацца два дні.
Старшыня таварыства аховы помнікаў А.Астаповіч зьвярнуўся з адкрытым лістом да міністра культуры і ў Генпракуратуру с просьбай абараніць ад разбурэньня помнік гісторыі і культуры: у Менску пачалі руйнаваць нэагатычны будынак першай гарадзкой электрастанцыі.
У менскай галерэі «Ў» прайшла прэзентацыя альбому пераможцаў першага конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2010». У альбоме зьмешчана каля 200 здымкаў 34-х фотарэпарцёраў. Перад публікай выступілі арганізатары конкурсу і яго пераможцы.
Увечары 3 сакавіка ў Менску ў сядзібе Беларускага ПЭН-цэнтру адбылося ўганараваньне сёлетніх ляўрэатаў прэміі імя Францішка Багушэвіча і прэміі імя Алеся Адамовіча. Мэдалі ляўрэатаў і ганаровыя дыплёмы былі ўручаныя Вользе Бабковай і Сяргею Шапрану.
Кіраўніцтва Беларускага саюзу мастакоў павінна адстойваць свае правы ўласнасьці на будынак менскага Палаца мастацтва.Такое рашэньне прынялі сябры прэзыдыюму саюзу і народныя мастакі Беларусі на пасяджэньні 3 сакавіка ў Менску.
16 выданьняў “Бібліятэкі Свабоды”, аўдыё–дыскі “Начной чытанкі” і запісы бардаў, двухтомнае выданьне архіваў БНР, кнігі публіцыстыкі перададзеныя сёньня Славянскай бібліятэцы Чэхіі, філіялу Нацыянальнай бібліятэкі краіны.
Ад імя мясцовых краязнаўцаў жыхарка Воршы Тацяна Вароніна напісала ў Міністэрства культуры ліст, каб там зьвярнулі ўвагу на занядбаны стан, у якім знаходзіцца будынак кляштара базыльянаў — помнік архітэктуры ХVІІІ стагодзьдзя.
У інтэрнэце зьявіўся сьпіс забароненых да згадваньня ў афіцыйных СМІ дзеячаў беларускага і ўсясьветнага мастацтва, літаратуры, музыкі. Ці існуе такі сьпіс і як наагул да ўсялякіх забаронаў ставяцца самі дзеячы культуры і супрацоўнікі СМІ?
Вядомы беларускі драматург Андрэй Курэйчык заявіў аб выхадзе з Рэспубліканскай грамадзкай рады ў справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў.
Сёньня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя двухгадовай культурнай кампаніі "Адкрывай Беларусь – Адкрывай Эўропу". У гэтай супольнай праграме апрача Беларусі ўдзельнічаюць пяць краін Эўразьвязу – Літва, Нямеччына, Партугалія, Швэцыя і Эстонія.
Сёньня, у Сусветны дзень пісьменніка, у Менску ў сядзібе Беларускага ПЭН-цэнтру адбудзецца ўзнагароджаньне ляўрэатаў прэміі імя Алеся Адамовіча і прэміі імя Францішка Багушэвіча.
3 сакавіка ў сталічнай галерэі "Ў" адбудзецца прэзентацыя альбому пераможцаў першага конкурсу "Прэс-фота Беларусі 2010". Першы незалежны конкурс прэс-фатаграфіі адбыўся летась.
Ня стала вядомага кінарэжысэра і сцэнарыста Валерыя Рубінчыка. Рэжысэр фільма «Дзікае паляваньне караля Стаха» памёр на 71-м годзе жыцьця.
1 сакавіка ў менскай страўні "Камяніца" адбудзецца штогадовая цырымонія ўручэньня ўзнагародаў "Experty.by". Найлепшыя беларускія альбомы 2010 году ў розных намінацыях вызначаць беларускія і замежныя музычныя крытыкі.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў заявіў, што распачынае акцыю па стварэньні фонду беларускай мовы і культуры ў першым замежным музэі народнага пісьменьніка Васіля Быкава.
На мінулым тыдні адбыліся дзьве знакавыя падзеі ў беларуска-польскіх дачыненьнях. Пасьля працяглага перапынку ў Беларусь нарэшце прызначаны новы амбасадар Польшчы, а ў вёсцы Старыя Васілішкі каля Шчучына адчыніўся музэй польскага сьпевака Чэслава Немана. Як жылі, жывуць і зьбіраюцца жыць надалей дзьве краіны-суседкі — пра гэта ды іншае мы гутарым зь пісьменьнікам Алесем Чобатам, які жыве ў Скідзелі на Гарадзеншчыне.
У Магілёве адзначылі дзьве гістарычныя даты. 350 гадоў таму магілёўцы паўсталі супраць маскоўцаў і 434 гады таму кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый надаў гораду Магдэбурскае права.
Прафэсар германа-славянскай катэдры Ўнівэрсытэту Ватэрло (Канада), прэзыдэнт Канадзкай асацыяцыі славістаў, намесьнік старшыні Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Зіна Гімпелевіч выдала ў Маскве ў расейскім перакладзе сваю манаграфію пра Васіля Быкава, якая выйшла ў 2005 годзе ў выдавецтве McGill-Queen's University Press пад тытулам Vasil Bykau: His Life And Works.
23 лютага на гала-канцэрце 15-га фэстывалю "Рок-каранацыя" ў менскім клюбе "Рэактар" вызначаныя пераможцы ў дзьвюх намінацыях - "Найлепшы альбом" і "Найлепшая група". Найлепшай групай названая NRM, найлепшым альбомам - яе альбом "Тры чарапахі".
Прэм’ера новай перадачы “Тры песьні пра свабоду”. Яе аўтар, журналіст і культуроляг Максім Жбанкоў распавядае пра зьмест і мэты перадачы. Таксама гучыць сама перадача.
15-я, юбілейная "Рок-каранацыя" адбудзецца сёньня, 23 лютага. Сёлета імпрэза зьменіць фармат: замест узнагароджваньня музыкаў адбудзецца вялікі канцэрт, у якім возьмуць удзел ляўрэаты папярэдніх фэстаў.
Сталі вядомыя імёны ляўрэатаў штогадовых прэміяў Беларускага ПЭН-цэнтру за лепшую кнігу 2010 году. Прэмія імя Францішка Багушэвіча прысуджаная Вользе Бабковай, а прэмія імя Алеся Адамовіча Сяргею Шапрану.
Рыд Таліпаў у гісторыі беларускага тэатру застанецца перадусім як адзін з арганізатараў студыйнага, альтэрнатыўнага тэатральнага руху пры канцы 1980-х гадоў і як пачынальнік інтэлектуальнага тэатру ў Беларусі.
На Агульным сходзе РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр” было вырашана аднавіць уручэньне прэміі імя Алеся Адамовіча і прэміі імя Францішка Багушэвіча.
У Міжнародны дзень роднай мовы Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны правяла першы этап чацьвёртай агульнабеларускай дыктоўкі. Сёлета дыктоўка прысьвечаная 120-годзьдзю ад дня нараджэньня Максіма Багдановіча. Менская дыктоўка адбылася ў літаратурным музэі Максіма Багдановіча пры ўдзеле вялікай колькасьці людзей.
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» ў Асіповічах, Бабруйску, Бялынічах і Кіраўску адзначылі ўсясьветны Дзень роднай мовы распаўсюдам віншавальных паштовак. Іх раздавалі мінакам у людных месцах, а таксама на гарадзкіх рынках.
Гомельскае гарадзкое Таварыства беларускай мовы пры падтрымцы Славянскай бібліятэкі зладзіла сёньня дыктоўку па беларускай мове.
У Дзень роднай мовы гомельскія сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі напішуць беларускую дыктоўку.
Дзень роднай мовы 21 лютага ў Беларусі будзе адзначацца дыктоўкай. У Менску ўсе ахвотныя напісаць яе, а таксама праверыць свае веды ў роднай мове змогуць а 18 гадзіне ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча.
У нядзелю 20 лютага ў Старых Васілішках на доме, дзе нарадзіўся Чэслаў Немэн адкрылі памятную шыльду. Шыльду зрабілі на грошы Шчучынскага райвыканкаму. А нядаўна ў гэтым самым доме пачаў дзейнічаць клюб-музэй.
Фотарэпартаж з Старых Васілішкаў Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці, дзе прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады Чэслава Немэна.
Заплянаваная на вечар 18 лютага юбілейная 15-я «Рок-каранацыя» адменена. Прычына — тэхнічныя праблемы з пажарнай бясьпекай у канцэртнай залі «Менск».
Намесьнік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі лічыць, што адказнасьць за захаваньне, падтрымку і папулярызацыю роднай мовы ляжыць на прадстаўніках інтэлігенцыі.
Як паведаміў заснавальнік і арганізатар фэстывалю Юры Цыбін, гала-канцэрт, у якім 18 лютага павінны былі прыняць удзел пераможцы ўсіх "Рок-каранацыяў", пераносіцца.
Пажар у царкве ў мястэчку Бобр Крупскага раёна Менскай вобласьці адбыўся ў ноч з 16 на 17 лютага. Прычыны пажару высьвятляюцца.
18 лютага ў канцэртнай залі "Менск" адбудзецца 15-я "Рок-каранацыя". Але сёлета галоўная музычная рок-падзея году зьменіць фармат. Арганізатары цьвердзяць, што не знаходзяць новых талентаў.
Сёньня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Ніны Стужынскай "Беларусь мяцежная: з гісторыі антысавецкага супраціву ў 1920-я гады."
Былы кандыдат на прэзыдэнта, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, паэт Уладзімер Някляеў вылучаны на літаратурнага Нобэля. Гэта ўжо чацьвёрты па ліку намінант ад Беларусі на самую прэстыжную ў сьвеце літаратурную прэмію.
Прапанову вылучыць Уладзімера Някляева ад Беларусі на самую прэстыжную літаратурную прэмію сьвету выказаў на агульным сходзе сяброў ПЭН-цэнтру паэт і грамадзкі дзеяч Генадзь Бураўкін.
У Менску распачаўся агульны сход сяброў Беларускага ПЭН-цэнтру. Апроч іншых пытаньняў, на парадку дня — заява з рэзкім асуджэньнем палітычных рэпрэсіяў у краіне.
17 лютага ў Малой залі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбудзецца прэм’ера спэктаклю “Пункціры”. Паводле твораў Алеся Разанава спэктакль прадстаўляе тэатар аднаго актора “Зьніч”.
Фота, відэа ды ўражаньні пра імпрэзу «Моц слова», якая адбылася на тыдні ў «Чырвоным салёне» бэрлінскага тэатру Volksbühne з удзелам Сьвятланы Алексіевіч, Артура Клінава і Лявона Вольскага.
У пятніцу ў межах 18-й Менскай кніжнай выставы-кірмашу чытачы сустракаліся з галоўным рэдактарам і выдаўцом «ARCHE» Валерам Булгакавым; Арцём Кавалеўскі дэклямаваў паэзію са зборнікаў «Аддаленасць і адданасць», «АдмыСЛОВЫя гульні»; Андрэй Хадановіч прэзэнтаваў свае паэтычныя «Несіметрычныя сны».
У суботу вечарам 12 лютага ў польскай амбасадзе ў Вашынгтоне знакамітая амэрыканская піяністка Лара Даўнз дае канцэрт музыкі Шапэна і Барбэра, у якім яна прысьвячае адзін твор усім ахвярам рэпрэсіяў у Беларусі.
Госьць "Начной Свабоды" – арганізатарка стэнду выдаўцоў беларускамоўнай літаратуры на міжнародным кніжным кірмашы Марыя Мартысевіч.
Загрузіць яшчэ