Сёньня ў будынку брытанскага парлямэнту ў Лёндане выступіць "Свабодны тэатар" зь Беларусі. У спэктаклі менскага тэатру таксама возьме ўдзел брытанскі актор Джуд Лоў, а ўводнае слова перад спэктаклем скажа сусьветна вядомы драматург Том Стопард. У мінулыя выходныя Стопард выступіў на міжнародным палітычным форуме ў Брусэлі, дзе гаварыў пра змаганьне за свабоду, рэпрэсіі ў Беларусі і маральнасьць у палітыцы. На канфэрэнцыі карэспандэнт нашага радыё, Джэймс Кірчык, запісаў інтэрвію з драматургам, зь якога прапануем вам некаторыя фрагмэнты:
Радыё Свабода: Чаму вы зацікавіліся Беларусьсю?
Том Стопард: Выпадковасьць. Беларускі "Свабодны тэатар" напісаў мне, я адказаў, мы сустрэліся, і з таго часу мы кантактуем.
Радыё Свабода: У гэтым, пэўна, ёсьць нешта асабістае, пачуцьцё сувязі або адказнасьці?
Том Стопард: Асабістае? Не зусім. Гэта хутчэй таму, што маецца на ўвазе
тэатар. Я сутыкнуўся з сытуацыяй актора пад забаронай, рэжысэра пад забаронай, драматурга пад забаронай у Празе 20 гадоў таму, 30 гадоў таму. Мая рэакцыя – гэта больш рэакцыя на сытуацыю мастака пад забаронай, чым на сытуацыю канкрэтнай краіны.
Радыё Свабода: Вы напісалі ў Independent пару тыдняў таму, што беларуская сытуацыя – гэта сорам для Эўропы.
Том Стопард: Я так лічу. Я думаю, што людзей крыху бянтэжыць, што ім даводзіцца ставіць Беларусь на павестку дня зноў і зноў, бо яны ня ведаюць, што зь ёю рабіць. Яны кажуць слушныя рэчы, усё гэта цягнецца вельмі доўга, усё гэта даволі абстрактна, а ў міжчасьсе Лукашэнка робіць амаль дакладна тое, што яму трэба.
Радыё Свабода: Вы – мастак. Вы наогул не заяўляеце, што ў вас ёсьць адказы, як вы казалі сёньня.
Том Стопард: Я не заяўляю, што ў мяне ёсьць адказы. Калі б былі адказы,
дык не было б ніякай праблемы. Хтосьці ўчора сказаў, што калі б людзі паміралі на галоўнай плошчы ў Беларусі, дык нешта было б зроблена. Іншымі словамі, ёсьць рэчы, якія былі б зробленыя пры іншых абставінах. Гэта ўсё роўна, што сказаць: "Ну, мы насамрэч ня можам моцна ангажавацца, бо ніхто не памёр. Ніхто ня быў забіты". Гэта на самай справе ня так, людзі былі забітыя, але іх забойства не паказвалі па тэлебачаньні.
Радыё Свабода: Лукашэнка дастаткова хітры, дастаткова спрытны дзеля таго, каб ужываць зброю.
Том Стопард: На маю думку так, але я тут дылетант. Ён гуляе ў сваю гульню значна лепей, чым Эўропа. Я думаю, што ён зрабіў з нас пасьмешышча. Ён падаваў нам надзею, калі яму было трэба, а потым павярнуўся да нас сьпінай, пакідаючы Эўропу ў дурнях, калі казаць шчыра.
Радыё Свабода: Дык што можна зрабіць? Вы праводзіце пратэсты, пішаце артыкулы ў газэты.
Том Стопард: На гэтай канфэрэнцыі гучаў прыкладна такі аргумэнт: мы ня можам увесьці сапраўды сур'ёзных эканамічных санкцыяў, таму што тады пацерпіць насельніцтва. Але хіба яны чулі гэта ад насельніцтва ў апошні час?
Насельніцтва цярпіць на працягу апошніх 15 гадоў – ну, добра, не насельніцтва ў цэлым, бо ёсьць частка насельніцтва, якая аддае перавагу стабільнасьці дыктатуры перад няпэўнасьцю сапраўднай дэмакратыі – але людзі, якія трапілі ў эканамічныя ціскі і хацелі б, каб была ліквідаваная асноўная прычына сытуацыі. Таму я думаю, што эканамічныя санкцыі былі б, верагодна, пажаданыя, калі б яны аслабілі пазыцыі дыктатара, а яны, безумоўна, гэта зробяць.
Радыё Свабода: Вы гаварылі да вялікай групы маладых людзей, студэнтаў тэатральна-мастацкіх навучальных установаў. Ці не адчувалі вы нейкага пачуцьця самазаспакоенасьці, калі гаворка ішла пра Беларусь, Расею, гэтыя праблемы?
Том Стопард: У выпадку студэнтаў гэта не самазаспакоенасьць. Гэта проста таму, што яны ня маюць інфармацыі. Няшмат хто ведае пра гэтыя праблемы. Чаму ня ведаюць? Пра Беларусь цяпер амаль ня згадваюць у мэдыях. Яе цалкам перакрылі больш фотагенічныя гісторыі з Паўночнай Афрыкі. Я ня скарджуся, гэта звычайная справа. Але на канфэрэнцыі былі людзі, на чыіх сталах былі тэчкі з матэрыяламі аб Беларусі. Гэта тыя людзі, да якіх трэба гаварыць. Бо што іншае можна зрабіць?
Радыё Свабода: Чаму вы зацікавіліся Беларусьсю?
Том Стопард: Выпадковасьць. Беларускі "Свабодны тэатар" напісаў мне, я адказаў, мы сустрэліся, і з таго часу мы кантактуем.
Радыё Свабода: У гэтым, пэўна, ёсьць нешта асабістае, пачуцьцё сувязі або адказнасьці?
Том Стопард: Асабістае? Не зусім. Гэта хутчэй таму, што маецца на ўвазе
Мая рэакцыя – гэта больш рэакцыя на сытуацыю мастака пад забаронай, чым на сытуацыю канкрэтнай краіны.
Радыё Свабода: Вы напісалі ў Independent пару тыдняў таму, што беларуская сытуацыя – гэта сорам для Эўропы.
Том Стопард: Я так лічу. Я думаю, што людзей крыху бянтэжыць, што ім даводзіцца ставіць Беларусь на павестку дня зноў і зноў, бо яны ня ведаюць, што зь ёю рабіць. Яны кажуць слушныя рэчы, усё гэта цягнецца вельмі доўга, усё гэта даволі абстрактна, а ў міжчасьсе Лукашэнка робіць амаль дакладна тое, што яму трэба.
Радыё Свабода: Вы – мастак. Вы наогул не заяўляеце, што ў вас ёсьць адказы, як вы казалі сёньня.
Том Стопард: Я не заяўляю, што ў мяне ёсьць адказы. Калі б былі адказы,
Людзі былі забітыя, але іх забойства не паказвалі па тэлебачаньні.
Радыё Свабода: Лукашэнка дастаткова хітры, дастаткова спрытны дзеля таго, каб ужываць зброю.
Том Стопард: На маю думку так, але я тут дылетант. Ён гуляе ў сваю гульню значна лепей, чым Эўропа. Я думаю, што ён зрабіў з нас пасьмешышча. Ён падаваў нам надзею, калі яму было трэба, а потым павярнуўся да нас сьпінай, пакідаючы Эўропу ў дурнях, калі казаць шчыра.
Радыё Свабода: Дык што можна зрабіць? Вы праводзіце пратэсты, пішаце артыкулы ў газэты.
Том Стопард: На гэтай канфэрэнцыі гучаў прыкладна такі аргумэнт: мы ня можам увесьці сапраўды сур'ёзных эканамічных санкцыяў, таму што тады пацерпіць насельніцтва. Але хіба яны чулі гэта ад насельніцтва ў апошні час?
Эканамічныя санкцыі былі б, верагодна, пажаданыя, калі б яны аслабілі пазыцыі дыктатара.