Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс перадачы: 8 лекаў ад адной хваробы


8 апазыцыйных палітыкаў прапанавалі на сайце нашага радыё свае адказы на пытаньне “Што рабіць”? Што новага ўтрымліваецца ў гэтых адказах, ці зьяўляюцца яны “працай над памылкамі” прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году? Наколькі сумяшчальныя гэтыя адказы, ці маюць яны агульны назоўнік?

Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: экспэрт Агенцтва гуманітарных тэхналёгій Тацяна Вадалажская, аглядальнік інфармацыйнай кампаніі Белапан Аляксандар Класкоўскі і аглядальнік нашага радыё Віталь Цыганкоў.

Перадачу слухайце ў нядзелю, 20 сакавіка, у 18 гадзінаў.


Прапануем вам фрагмэнты гутаркі:

Вадалажская
: Ніводзін з палітыкаў не дае крытыкі сваіх асабістых дзеяньняў і адпаведна ня ўносіць зьмены ў свае ўяўленьні ды пляны... Я б сказала, што насамрэч нічога не прапанавана такога, што трэба было сумяшчаць... Але давайце паглядзім, што атрымліваецца з такіх спантанных рухаў і яшчэ, якая цана плаціцца народам. Якой колькасьцю суайчыньнікаў трэба заплаціць

Класкоўскі
: Усе мастакі пілаваць пілавіньне, кажучы словамі Дэйла Карнэгі. А вось правесьці нейкую рэалістычную праекцыю на пэрспэктыву – з гэтым кепска... Галоўная, сыстэмная хіба ў тым, што пастаноўка задачы выдаецца за яе рашэньне... з аднаго боку, выразна прарасейскі Ярашук, які піша, што апазыцыю падводзіць пячорная антырасейскасьць і што без пераадоленьня гэтага нічога добрага ня будзе, і з другога – эўрапеец Мілінкевіч і "натавец" Кастусёў, які выступае за ўступленьне Беларусі ў Паўночнаатлянтычны альянс

Цыганкоў
: У беларускай апазыцыйнай супольнасьці зараз выкрышталізаваліся два падыходы – адзін, умоўна скажам рэвалюцыйны, і другі, умоўна скажам дыялёгавы... Тут палягае даволі прынцыповы падзел, даволі рэзкая, як на сёньняшні момант, мяжа паміж рознымі палітычнымі філязофіямі, можа сказаць... Дастаткова ўзгадаць Леніна, які незадоўга да рэвалюцыі пісаў з эміграцыі, што ніякай рэвалюцыі ў Расеі і не пахне, што трэба будзе чакаць яшчэ шмат гадоў. Але гэта не перашкодзіла яму ў свой час забыцца на такія словы, прыехаць у Расею і ўзначаліць гэтую рэвалюцыю

8 тэкстаў палітыкаў: Багданкевіч, Пазьняк, Мілінкевіч, Кастусёў, Рымашэўскі, Сідарэвіч, Ярашук, Івашкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG