Валянціна Аксак, Менск Сёньня ўвечары ў Доме літаратара адбываецца прэзэнтацыя новай кнігі Генадзя Бураўкіна “Жураўліная пара”, якую адмовілася выдаваць дзяржаўнае выдавецтва “Мастацкая літаратура”. “Але, — гаворыць паэт, — з тымі, хто адбыўся як літаратар да прыходу гэтае ўлады, чыноўнікі ўжо нічога ня могуць зрабіць”. У інтэрвію нашай карэспандэнтцы Валянціне Аксак Генадзь Бураўкін прызнаўся, што нават ганарыцца тым, што патрапіў у чорны сьпіс забароненых у дзяржаўных выдавецтвах імёнаў. Дзьве апошнія яго паэтычныя кнігі выйшлі ў незалежных выдавецтвах.