Прычына непрыезду актораў — палітычныя падзеі ва Ўкраіне і неадэкватнае, з гледзішча артыстаў, стаўленьне да іх з боку вышэйшага кіраўніцтва Беларусі. Як паведамляюць украінскія мас-мэдыі, удзельнікаў спэктаклю, сярод якіх Багдан Бэнюк, Анатоль Хасьцікоеў і Натальля Сумска, абурыў той факт, што Аляксандар Лукашэнка павіншаваў зь перамогай аднаго з кандыдатаў на прэзыдэнта, Віктара Януковіча тады, калі канчатковыя вынікі выбараў не былі яшчэ нават агалошаныя. У сваю чаргу, артысты абвінавацілі кіраўніцтва тэатру ў адсутнасьці прынцыповай пазыцыі наконт сытуацыі ва Ўкраіне.
Як стала вядома, з ініцыятывы выканаўцы галоўнай ролі ў сьпектаклі, Багдана Бэнюка, у суботу інсцэніроўку знакамітага раману Яраслава Гашка ўпершыню пакажуць у цэнтры Кіева перад шматтысячнай аўдыторыяй, якая на Майдане Незалежнасьці ўжо некалькі дзён падтрымлівае Віктара Юшчанку.
Багдан Ступка не падзяляе настрояў сваіх калегаў і кажа, што паколькі гастролі былі арганізаваныя даўно, трэба трымацца графіку, а не палітычных настрояў у грамадзтве.
(Ступка: ) “Мы вельмі доўга рыхтаваліся да гэтай акцыі, цэлы год. Вы ж ведаеце, як цяпер цяжка ў сэнсе фінансаў, і Міністэрства культуры Ўкраіны пайшло нам насустрач. У траўні мы ўжо ведалі, што едзем у Менск, таму можна казаць, што прыехалі сюды адмыслова. І я лічу, што менавіта гэта нашая галоўная місія, вельмі значная місія — аднавіць кантакты паміж Беларусьсю і Ўкраінай у галіне тэатральнага мастацтва”.
27 лістапада замест адмененага “Швэйку” менскай публіцы зноў пакажуць пастаноўку “За двума зайцамі”. Менавіта гэтым спэктаклем адкрыліся Дні культуры Ўкраіны ў Беларусі тры дні таму.