У Кіеве прайшоў вайсковы парад, прысьвечаны Дню Незалежнасьці Ўкраіны і 100-годзьдзю УНР. У парадзе, акрамя прадстаўнікоў розных радоў войскаў украінскае арміі, удзельнічалі прадстаўнікі арміяў краінаў — партнэраў Украіны: Канады, Эстоніі, Грузіі, Малдовы, Латвіі, Літвы, Польшчы, Румыніі, Вялікае Брытаніі ды ЗША.