Перад галоўным уваходам у амбасаду мастакі намалявалі 3D малюнак-інсталяцыю — глыбокую і туманную прорву, што мае сымбалізаваць працу рэпрэсіўнай машыны РФ, мэханізму, які беспадстаўна кідае чалавечыя жыцьці ў «глыбокую прорву».
Туман, як патлумачылі аўтары, гэта сьвядомая бязьдзейнасьць афіцыйнай улады Расеі ў справах па пошуку бязь вестак зьніклых у Крыме. На краю «прорвы» паклалі горку з камянёў, на якіх напісаныя імёны зьніклых.
Сёньня актывісты ўжо ў дзясяты раз выйшлі пад амбасаду РФ з пытаньнем «Дзе Эрвін»? Яны хочуць даведацца месцазнаходжаньне 19 зьніклых крымчанаў і патрабуюць расьсьледаваньня знікненьняў.