Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні чалавек пікетавалі беларускую амбасаду ў Кіеве

Акцыю салідарнасьці з ахвярамі рэпрэсіяў у Менску ладзілі шэраг грамадзкіх актывістаў розных арганізацыяў і структураў — ад «Міжнароднае Амністыі» да анархістаў.

Былі тут і беларусы, якія вымушана жывуць у Кіеве. На акцыі прагучалі патрабаваньні да міжнародных структураў паўплываць на беларускую ўладу, і вызваліць палітзьняволеных.Таксама акцыі салідарнасьці адбыліся ў Харкаве ды Львове.

XS
SM
MD
LG