Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыяналісты правялі ў Кіеве шэсьце з паходнямі ў гонар Сьцяпана Бандэры


Сёньня у Кіеве адбылося шэсьце з паходнямі ў гонар лідэра Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сьцяпана Бандэры, якое ўжо стала традыцыйным для ўкраінскіх нацыяналістаў.

Акцыя прымеркаваная да дня народзінаў Бандэры — 1 студзеня 1909 году. Сьцяпан Бандэра быў адным з кіраўнікоў антысавецкага і антынямецкага нацыяналістычнага супраціўленьня ва Ўкраіне ў 1940-1950-я гады.

Удзельнікі шэсьця прайшлі ад помніка Тарасу Шаўчэнку да Майдану Незалежнасьці, дзе правялі ўрачысты мітынг. У шэсьці ўдзельнічалі каля 2000 чалавек, за парадкам сачылі 700 супрацоўнікў МУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG