Наўрад ці ўлада наважылася б так грэбліва-паблажліва ставіцца да ўсіх мераў засьцярогі ад пандэміі, ігнараваць просьбы мэдыкаў, адмяняць абавязковы масачны рэжым, пускаць на самацёк вакцынацыю, калі б не была ўпэўнена, што гэтак жа да праблемы ставіцца і значная частка грамадзтва.