Нягледзячы на аднолькавыя абвінавачваньні («Ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры»), лідэра прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча абмежавалі падпіскай аб нявыезьдзе, а бухгальтар Ігар Комлік утрымліваецца пад вартай.
Лідэру прафсаюзу РЭП Генадзю Фядынічу выстаўлена абвінавачаньне паводле часткі 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу — «Ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».
14–20 верасьня на тэрыторыі Расеі і Беларусі пройдуць маштабныя апэратыўна-стратэгічныя вучэньні «Захад-2017». Чакаецца, што ў іх будуць удзельнічаць каля 13 тысяч вайскоўцаў і да 680 адзінак баявой тэхнікі.
«Ідзе працэс „адладкі“ Адзінай рэгіянальнай сыстэмы СПА Беларусі і Расеі, бо пакуль краіны нясуць паралельнае дзяжурства, а не сумеснае», — мяркуе вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін.
Галоўнаму бухгальтару прафсаюзу РЭП Ігару Комліку выстаўлена абвінавачваньне па частцы 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу — «Ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».
Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік па-ранейшаму застаюцца ў статусе падазраваных па крымінальнай справе аб фактах ухіленьня ад сплаты падаткаў у 2011 годзе.
Судзьдзя Дзьмітры Цыкал накіраваў справу Аляксандра Баразенкі на дапрацоўку ў Першамайскае РУУС для выпраўленьня недахопаў і хібаў у пратаколе, які склаў опэрупаўнаважаны Дзьмітры Падрэз.
У Менскім абласным судзе вынесены прысуд 16 фігурантам гучнай справы мытнікаў. Практычна ўсе яны прызнаныя вінаватымі ў даваньні і атрыманьні хабару. Яшчэ ў трох судах сталіцы праходзяць аналягічныя працэсы. На думку экспэртаў, прынамсі палова шараговых мытнікаў сядзе ні за што, бо ўся доказная база трымаецца толькі на словах.
8 жніўня ў Менскім абласным судзе абвясьцілі прысуды 16 фігурантам гучнай справы ашмянскіх мытнікаў.
10 базавых велічынь (230 рублёў) — штраф Зьмітру Навуменку і Івану Лісаўцу, якія на канцэрце гурту «Крамбамбуля» трымалі ў руках бел-чырвона-белы сьцяг.
Офіс прафсаюзу РЭП на вуліцы Кульман, у якім 2 жніўня адбыўся ператрус, цалкам аднавіў працу, нягледзячы на канфіскацыю аргтэхнікі. Рэпартаж Свабоды.
Генадзь Фядыніч расказаў Свабодзе пра некаторыя дэталі свайго затрыманьня
У КДК паведамілі, што крымінальная справа распачатая паводле фактаў нявыплаты падаткаў.
Камітэт дзяржаўнага кантролю паведаміў пра крымінальныя справы, заведзеныя супраць кіраўнікоў незалежнага прафсаюзу Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка па ч. 2 арт. 243 (ухіленьне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Алесь Бяляцкі ў лістападзе 2011 году быў асуджаны паводле таго ж артыкула на 4,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Мянчук Андрэй Гаўрош, якога параніў міліцыянт у навагоднюю ноч, прызнаны ў судзе вінаватым, але ён ужо на волі. Ці былі правамернымі і законнымі дзеяньні сяржанта міліцыі Руслана Салаўёва, які выкарыстаў табэльную зброю?
У судзе Маскоўскага раёну Менска абвешчаны прысуд 29-гадоваму супрацоўніку заводу «Керамін» Андрэю Гаўрошу, які ў навагоднюю ноч на парозе ўласнай кватэры быў паранены міліцыянтам Русланам Салаўёвым.
Пра гэта Лукашэнка заявіў 1 жніўня на сустрэчы са старшынём Камітэту па кантролі і кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю пры Дзяржаўнай радзе КНР Сяо Яцінам.
Прысуд у справе Андрэя Гаўроша, якога ў навагоднюю ноч параніў міліцыянт Руслан Салаўёў, абвесьцяць у судзе Маскоўскага раёну Менску 2 жніўня а 10-й гадзіне.
Прысуд у справе Андрэя Гаўроша, якога ў навагоднюю ноч параніў міліцыянт Руслан Салаўёў, абвесьцяць у судзе Маскоўскага раёну Менску 1 жніўня ў 15:30. У сваім апошнім слове ў судзе 31 жніўня Андрэй Гаўрош сказаў коратка: «Я спадзяюся на справядлівы вырак».
Загрузіць яшчэ